"Анталогія сучаснага беларускага верлібра", укладальнік Георгій Барташ (Смэлток, 2019 г.).

"Анталогія сучаснага беларускага верлібра", укладальнік Георгій Барташ (Смэлток, 2019 г.).

t.me/bellitra

Выдатныя радкі Марыі Мартысевіч, якія яскрава адлюстроўваюць сітуацыю ўспрымання верлібраў шараговым чытачом. Для беларускай літаратурнай прасторы такі верш дагэтуль крыху нязвыклы, хаця яго гісторыя ў нашай літаратуры налічвае ўжо каля стагоддзя.

Аўтараў, якія ствараюць верлібры, сапраўды шмат, але ж чытачы ўсё яшчэ ставяцца да такой паэзіі насцярожана. Мяркую па тым, як часта на працы сустракаю наведвальнікаў, якія гартаюць зборнікі сучасных беларускіх аўтараў са словамі: “Ха-ха, верш без рыфмы, пісалі б лепш прозай”. А калі ў вершы яшчэ і ўсе словы напісаныя з малой літары… Жорсткі ўдар пад дых аматарам “сапраўднай” паэзіі.

Марыя Мартысевіч добра пачынае працытаваны раней верш наступнымі словамі:

Вельмі важна, што ў нас з’явілася гэтая ўнікальная кніга. Упершыню ў беларускай літаратуры пад адной вокладкай сабраліся самыя яркія аўтары верлібраў са сваімі творамі. 30 аўтараў і 90 іх вершаў. Таксама важна, што пры ўкладанні зборніка не абмінулі і рускамоўных творцаў. І калі большасць беларускамоўных паэтаў была мне знаёмая, то многія рускамоўныя верлібры сталі сапраўдным адкрыццём. Напрыклад, вершы Сабіны Брыло:

Дарэчы, сам укладальнік анталогіі Георгій Барташ таксама ёсць у зборніку, і яго першы верш, які займае ўсяго старонку, расказвае кранальную лірычную гісторыю “У нас во дворе снимали кино”. І гэта сапраўды паэтычнае майстэрства — выкласці ў некалькіх радках цэлы свет, і ты нібыта бачыў гэтую гісторыю на свае вочы.

У зборніку ажно тры прадмовы, і ў першай Наста Грышчук трапна заўважае: “Што яднае анталогію верлібра, нудысцкі пляж і кабінет патолагаанатама? Гранічная аголенасць чалавечай натуры”. Калі ты не абмежаваны ямбамі, харэямі ды рыфмамі, то творчасць не спыніць. Менавіта таму аўтары гэтай анталогіі ў сваіх радках дзеляцца ўсім: назіраннямі, радасцямі і болем.

У другой прадмове Святлана Калядка прадстаўляе літаратуразнаўчы экскурс у гісторыю верлібра, каб чытачу не здавалася, што такі верш — сучасная прыдумка аўтараў, якім проста лянота рыфмаваць. 

Завяршае парад прадмоў Ціхан Чарнякевіч сваімі кампліментамі кожнаму з аўтараў, прадстаўленаму ў кнізе.

Дзякуй анталогіі за тое, што адкрыла для мяне новыя таленавітыя імёны сучаснай беларускай паэзіі. Я вельмі спадзяюся, што калі вы хаця б трошкі цікавіцеся беларускай паэзіяй, то не абміняце гэты зборнік. Бо мяне засмучае, як мала пра яго гавораць.


Купіць кнігу за 22 р. можна ў нас у кнігарні “Кніжная Шафа” (Мінск, пр-т. Дзяржынскага, 9).

Report Page