Андрэй Хадановіч “Школа травы” (Кнігазбор, 2019 г.), 4,5/5.

Андрэй Хадановіч “Школа травы” (Кнігазбор, 2019 г.), 4,5/5.

t.me/bellitra


Новая кніга Андрэя Хадановіча стала для мяне адным з найлепшых паэтычных зборнікаў мінулага года. А згодна з галасаванкай экспертаў ад Радыё Свабода (глядзіце тут) — найлепшай кнігай паэзіі 2019 года.

Зборнік складаецца з 55 арыгінальных вершаў і 5 перакладаў паэтычных твораў іншых аўтараў. Гэта новыя вершы, якія пісаліся з 2017 па 2019 гады, а таму адчуваецца ў іх пэўная актуальнасць.

Ад гэтай кнігі пахне летам і сонцам. Тут вершы пра жнівеньскую спёку і мора, пра ластавак у небе і вецер у косах. Шмат у кнізе Беларусі, таму яна яшчэ і пра падарожжы, пра прыгажосць розных куточкаў нашай краіны. А найлепшы час для падарожжаў — гэта зноў жа лета. Ёсць і вершы пра каханне, якія таксама асацыююцца з бесклапотнымі летнімі днямі. Але чым далей, тым больш холаду і набліжэння зімовых свят, а заканчваецца кніга выдатным святочным вершам “Ліст”.

Побач з такімі светлымі вершамі, якія дораць успаміны пра шчаслівае дзяцінства, ёсць і сур’ёзныя, і нават трагічныя вершы. Напрыклад, наступныя радкі, якія я лічу наймацнейшымі ў нашай паэзіі апошніх гадоў:

Зборнік стане выдатным спадарожнікам для гэтых халодных (праўда, не зусім зімовых) вечароў. Успамінаць лета, якое ўжо прайшло, марыць пра лета, якое яшчэ будзе.

І словы, якія цяпер разам са мной ідуць па жыцці:

Купіць кнігу: https://knihi.by/en/chadanovic-andrej-skola-travy


Report Page