Аляксандр Зайцаў

Аляксандр Зайцаў

@harbatsevich

Аляксандр Зайцаў паходзіць з Ружан, веруючы каталік.

Працаваў ён шмат дзе, але, відаць, у часы працы ў Савеце міністраў, яго ўдала прадставілі Віктару Лукашэнку, які пабачыў у ім талент. З таго часу Зайцаў так і прадстаўляўся незнаёмцам: «Чалавек з каманды Віктара». 

Аляксандр Зайцаў цяпер

Першапачаткова Зайцаў выконваў ролю "сматрачага" на блізкіх Усходзе, але вырас у самастойнага менеджара і ўжо сам стаў прапаноўваць ідэі, у тым ліку ў іншых сферах. 

Так Зайцаў выглядаў да таго, як стаў буйным бізнес-дзеячам

Ён адзін з аўтараў ідэі «Аршора» — ільготнай эканамічнай зоны пад Оршай, якая стваралася спецыяльна пад лагістычную кампанію «Брэміно» Аляксандра Зайцава, Аляксея Алексіна і Мікалая Вараб'я. 

Якія толькі планы не выношвалі стваральнікі ідэі; ім мроілася, што ў Оршы нават атрымаецца стварыць новы «Чаркізон» — у Оршу з Турцыі будуць лятаць самалёты з адзеннем, а ўся Расія будзе там закупляцца. Планы не спраўдзіліся, расіяне такога не дапусцілі.

Затое беларусы падмялі расійскі рынак кветак. 

І кветкі выклікалі вялікі скандал, узвылі расійскія бізнэс-асацыяцыі. Рэч у тым, што калі перапрадаць самому сабе тавар па заніжанай цане з Еўрасаюза ў Беларусь і далей у Расію, то ўвозны ПДВ акажацца мізерным. Цана рэалізацыі стане звышвыгаднай, а тавар «белых» пастаўшчыкоў — неканкурэнтным.


Мінус схемы ў тым, што яна можа існаваць пры дзвюх умовах: калі мытня транзітнай краіны не задае пытанняў і калі тавар у канцавой краіне рэалізуецца за наяўныя. 

З Расіі паляцелі абвінавачанні ў тым, што «Аршор» стаў хабам па перавалцы санкцыйнай прадукцыі.

Імаверна, пакуль будуць існаваць забароны між Еўрасаюзам і Расіяй, зона неяк будзе жыць, але ўжо не на такую шырокую нагу. 

Зайцаў таксама звязаны з кампаніяй «БСВТ Новыя тэхналогіі», якая прэзентуе сябе як распрацоўшчыка і вытворцу стралковай зброі, самаходных установаў, прылад для бесшумнай стральбы — здзіўляе людзей сваёй металічнай візітоўкай, на якой з адваротнага боку намаляваны патроны.

Зайцаў, увогуле, умее здзіўляць, асабліва што датычыць амурных справаў —аўтару тэкста даставерна вядома пра выпадкі, калі прыгожыя студэнткі БДПУ проста з рук рэктара, пры патоку, атрымлівалі букеты кветак з запіскай ад Зайцава.

Машына магла падкаціць і пад самыя дзьверы ўніверсітэта, каб кіроўца мог уручыць букет з багажніка. Праўда, пры гэтым было відаць, як у багажніку яшчэ тузін такіх жа букетаў — відаць, тым ён фаварытак і адпалохваў.


Report Page