Аляксандр Шатроў
@harbatsevichГісторыя Шатрова ў многім паказальна-трагічная.
Упершыню ў жыцці схадзіўны на выбары і прагаласаваўшы за Ціханоўскую, ён ужо праз некалькі месяцаў трапіў пад санкцыі як вораг дэмакратыі.
Напэўна, некалі шырокім колам стане вядома пра вартыя павагі ўчынкі гэтага чалавека ў дні пачатку нацыянальнай катастрофы 2020-га, але дакладна пазней — сядзенне на шпагаце паміж двума агнямі пакуль не спрыяе шчыраванням.

Сам ён рос у Расіі і аказаўся ў Беларусі 2003-м годзе, адкрыўшы тут невялікую кампанію UTL. Маці Шатрова з Рагачова, яна ўжо памерла, бацька таксама.
Сам «Сінэзіс», які таксама трапіў пад санкцыі і стаў нагодай для персанальный абмежаванняў, узнік у 2007-м годзе.
Кампанія займаецца праграмамі для кіравання масавымі акцыямі (займалася гэтым на «Еўрапейскіх гульнях у Мінску), штучным інтэлектам і сістэмамі кантроля грамадскай бяспекі.
Самы скандальнавядомы прадукт — Kipod.
Меркавалася, што сістэма аб'яднае камеры па ўсёй краіне, і ў агульным відэа-патоку можна будзе выяўляць асоб, якія знаходзяцца ў вышуку.
Зацікаўленыя — дзяржаўныя сілавыя органы.
Сам па сабе Kipod наўрадці можа быць расцэнены як рэпрэсіўная сістэма — гэта прадукт для ідэальнага свету, дзе карыстальнікі праграмы выкарыстоўваюць яе для абароны законнасці, а не для палітычных рэпрэсій. Такія сістэмы дзейнічаюць у дэмакратычных краінах, якія (пакуль яшчэ) нават больш насычаныя камерамі, чым Беларусь.
У нашай жа рэальнасці жа паўстала пытанне хто і для чаго выкарыстоўвае сістэму. Так, вядома, што палітзняволенага Мікалая Дзядка вылічылі з дапамогай Kipod. А каго яшчэ? Некалі даведаемся.
Ці прынёс Kipod Шатрову грошы? Наўрадці.
Як нам вядома, лёс і кампаніі і сістэмы трагічны. У ідэале меркавалася, што, стаўшы аператарам сістэмы, Сінэзіс (цяпер у назве аператара гэтага слова няма і кампанія называецца «24х7 Паноптес») распрацуе прадукт, да якога будуць падключаны сотні тысяч камер па рэспубліцы, у выніку чаго аператар будзе мець грошы ад абанентаў, сілавікі — інфармацыю.

Але ў рэальнасьці аказалася так, што дзяржава не змагла забяспечыць падключэнне нават сваіх аб'ектаў — камеры дарагія, абанецкая плата таксама. Ну які выканкам ці школа пачнуць падключаць сістэму, калі і на больш пільнае грошы не заўсёды ёсць?
З прыватнікам гісторыя такая ж — навошта на пустым месцы ствараць дадатковую графу выдаткаў без відавочных уласных прафітаў? Так і не прыжылося.
Можа быць, дзяржава б неяк і магла «паспрыяць» укараненню сістэмы, напрыклад, зрабіўшы яе падключэнне такім жа абавязковым для прадпрыемстваў, як і наяўнасць пажарнага ізвяшчальніка, але нешта не атрымалася — можа быць, не апошняе значэнне тут мела змена кіраўніцтва ААЦ.
Унутраныя інтрыгі дзяржаўных інстытуцый, якія не разумелі, чаму права перспектыўнага заробку аддадзена прыватніку, у выніку прывялі да таго, што напачатку года права быць тэхнічным аператарам сістэмы грамадскага маніторынгу перадалі Белтэлекаму.
У выніку, «24х7 Паноптес» са сваім Kipod баласнуе на мяжы банкруцтва — затрачаныя на распрацоўку грошы ніколі не будуць адбіты, бо камеры не падключаны. Месячная выручка, па вядомай аўтару інфармацыі, складае каля 90 тысяч рублёў, месячныя выдаткі — каля 180 тысяч рублёў.
Нясплочаных крэдытаў — на 3,7 мільёнаў рублёў.
Такім чынам, кампаніі застаецца або банкруціцца, або нейкім чынам спрабаваць вярнуць грошы ў дзяржавы, супрацоўніцтва з якой не ўдалося. Да таго ж, вяртаць грошы прыдзецца і Алесіну, які некалі ўваходзіў у «Сінэзіс» як чысты інвестар, але, не атрымаўшы чаканага прыбытку, просіць частку інвестыцый назад.