Афіша на тыдзень

Афіша на тыдзень

Супер Мова

Мова Нанова Рэчыца

Спектакль «Сірожа» 5.02 19:00

Трэці спектакль у РТБД, створаны па п’есе Юліі Чарняўскай. І вось думкі аўтара: «Сірожа» – гэта гісторыя пра юнацтва маіх аднагодкаў – і пра іх сталасць. Пра ганенне і помсту. Пра тое, як учынкі людзей, зробленыя ў маладосці па дурасці, непрыкметна становяцца ніцямі лёсу, а дробязі ткуць непапраўнасць будучыні. І галоўнае – пра тое, як неабходна прабачэнне. Гэта разуменне таго, чаму галоўны герой стаў тым, кім стаў.»

http://rtbd.by/project/sirozha/?ri=16

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на 
«Мову хаты»

Завітвайце таксама на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю “Мова хаты”, каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі свой свет.

Выстава знаёміць з традыцыйнай беларускай хатай, яе падзелам на часткі, а таксама са святамі і звычаямі беларусаў, з сямейна-абрадавымі і хрысціянскімі традыцыямі.

На экспазіцыі можна ўбачыць і адчуць дыялог з мінулым і сучасным, з эстэтычным светам, таму што жыллё – адзін з важнейшых сімвалаў культуры. Са словам “хата” можна суаднесці ўсе важнейшыя катэгорыі выяў свету ў свядомасці чалавека.

Хата – месца, куды мы заўсёды імкнемся. Для многіх гэта не проста пакоі, злучаныя калідорам, гэта наша абарона ад знешняга свету. Гэта наша сэрца, наша сям’я.

http://bellit.museum.by/be/node/53546


Арт-гасцёўня “Высокае мѣста” запрашае на выставу “ДА ГАРЫЗОНТУ”

сябра Беларускага саюза мастакоў, магістра гісторыі мастацтваў Паўла Кандрусевіча. На палотнах мастака – краявіды Беларусі, Літвы, Аўстрыі, Італіі, сустракаюцца таксама і прыдуманыя, фантастычныя віды.

Адсутнасць магчымасці апошнім часам вандраваць па свеце аўтар імкнецца кампенсаваць захапленнем хараством прыроды і архітэктуры розных краін, адлюстроўваючы іх у сваіх працах. Значная частка новых прац майстра прысвечана Венецыі – гораду, які назаўсёды прываблівае сваёй асаблівасцю. Сваім багаццем пачуццяў мастак падзяліўся праз краявіды…

Працы П.У. Кандрусевіча вылучаюцца асаблівай цеплынёй і выразнасцю, велізарным майстэрствам і дакладнасцю дэталяў. Усе карціны з выявамі краявідаў выкананы ў тэхніцы алейнага жывапісу.

На выставе “ДА ГАРЫЗОНТУ” прадстаўлена больш за 50 твораў жывапісу Паўла Уладзіміравіча Кандрусевіча. Гэта плённая праца мастака на працягу 25 гадоў. Большая частка прац аўтара экспануецца ўпершыню.

https://www.facebook.com/vysokoemesto/


VANDRVM (Вандроўкі ў мінулае)

Магчыма, Вы марылі пазнаеміцца з гісторыяй Менска. Прапаноўваем Вам цікавы пачатак гэтага знаемства.

 "VANDRVM" (Vandroŭki ŭ minułaje) - гэта адукацыйна-сацыяльны праект, прысьвечаны пешым вандроўкам па Менску.

У межах праекту вас чакаюць штодзённыя (з траўня па верасень) ці штотыднёвыя (з кастрычніка па красавік) вандроўкі і 40 аўтарскіх экскурсій - кожная зь іх адкрые вам новую цікавую старонку гісторыі гораду.

Вас чакаюць сотні фактаў і цікавостак, гарадзкія гісторыі, сьмешныя, незвычайныя і кур’ёзныя выпадкі, легенды і паданьні, прывіды і старажытныя некропалі, гісторыя Беларусі на менскіх вуліцах.

РАСКЛАД ВАНДРОВАК НА ВЫХОДНЫЯ:

06.02 (субота)

14.00 - ШПАЦЫР ПА ДАМІНІКАНСКАЙ (Сустракаемся ля рэстарацыі "Старое рэчышча", вул. Ульянаўская, 7)

07.02 (нядзеля)

14.00 - СТАРАЖЫТНАЯ СТАРАЖОЎКА (Сустракаемся ля помніку Пушкіну)

https://www.facebook.com/groups/vandrouki.u.minulaje/






Report Page