Афіцыйны туторыял ад Міністэрства Інфрастуктуры як падлучацца да асноўных ліній хайперлуп
Міністэрства ІнфраструктурыПаважанае спадарства,
Пункт першы: Ваш асабісты хайперлуп павінен быць падключаны да асноўнай лініі толькі па цэнтры секцыі (секцыя - гэта прамежак паміж кольцамі, роўны 7 блокам), сам тунэль павінен быць 3 на 4 блока ўлічваючы ўзровень з лёдам (сам тунэль 3 на 3 блока). На скрыншоце ніжэй вы можаце ўбачыць прыклад.


Пункт другі: Вам дазволена ствараць любы стыль за сценамі асноўнага хайперлупа, але змена дызайну асноўнай хайперлупы пад стыль вашага паселішча ці места забаронена. Прыклад на скрыншоце ніжэй.
Дадаткова: З 11.03.2025 года вы можаце ствараць уласны дызайн паварота да вашага паселішча ці маёмасці. Аднак, перш чым пачаць будаўніцтва, неабходна ўзгадніць праект з прадстаўнікамі Міністэрства Інфраструктуры і атрымаць афіцыйны дазвол на яго рэалізацыю.


Пункт трэці: Вам дазваляецца абазначаць паварот з асноўнай хайперлупы на вашу хайперлупу з дапамогай сцяга(або абазначэння ў выглядзе мапарта, як гэта зроблена ў ВАА), ці з дапамогай падвешанай шыльды(галоўнае каб шыльда супадала з колерам асноўнай лініі). На скрыншоце ніжэй можна ўбачыць прыклад. Таксама адзначаем, што сцягі вашага паселішча можна падвешваць на кольцах асноўнай лініі хайперлупы, як паказана на скрыншоце.


Дадаткова: Вы можаце зрабіць адну сваю прыватную лінію хайперлупы (якая будзе падлучана да асноўнай лініі) з некалькімі гульцамі, калі дамовіцеся пра гэта і калі вашы парталы знаходзяцца прама на адной лініі вашай частнай хайперлупы. Прыклад ніжэй.

Пункт Чацвёрт: Вам неабходна падлучаць свой партал (сваю лінію хайперлупы) да найбліжэйшай лініі асноўных хайперлуп. Выключэнне магчыма толькі ў выпадку, калі ваш партал роўнааддалены ад двух ліній і вам аднолькава блізка да двух асноўных ліній хайперлуп, як паказана на скрыншоце ніжэй. Ва ўсіх астатніх выпадках ваша хайперлупа будзе прызнана несапраўднай і замуравана з-за парушэння правіл пабудовы хайперлупаў. У выпадку паўторнага парушэння правіл, адміністрацыя і міністэрства інфраструктуры будуць вымушаны ўмяшацца.

Калі ў вас узнікаюць пытанні адносна легетымнасці вашай хайперлупы, просім звяртацца да ўдзельнікаў міністэрства інфраструктуры: Mikhald_Freiwind або 8ISKUP.