Адкрывай мяне асцярожна: Сардэчныя лісты Эмілі Дыкінсан да С'юзан Хантынгтан Дыкінсан

Адкрывай мяне асцярожна: Сардэчныя лісты Эмілі Дыкінсан да С'юзан Хантынгтан Дыкінсан

Эмілі Дыкінсан

1

 

Чацвер апоўдні

Калі б не надвор’е, С’юзі – мой маленькі, няпрошаны твар заглянуў бы сёння – мне трэба скрасці пацалунак у сястры – дарагая Ровар вярнулася. Дзякуй зімоваму ветру, мая дарагая – які ратуе ад такога дзёрзкага ўварвання! Дарагая С’юзі – шчаслівая С’юзі – я радуюся ўсім тваім радасцям – з такой падтрымкай ты ніколі больш не будзеш адзінокай. Не забывай пра ўсіх маленькіх сябровак, каторыя так стараліся быць сёстрамі, калі ты ўзапраўды была адна.

Не чутна, як вые вецер у гэты непагодны дзень, калі ўвесь свет паціскае плячыма – твой маленькі “Калумбарый высціланы цяплом і мяккасцю”, там няма “цішыні” – гэтым ты адрозніваешся ад прывабнай “Эліс”. Мне не стае аднаго анёльскага тварыка ў маленькім свеце сясцёр – дарагой Мэры – святой Мэры – Помні, адзінокая мая – нават калі яна не ідзе да нас, мы вернемся да яе! Мая любоў да абедзвюх тваіх сясцёр – і я так хачу пабачыць Мэці.

З вялікай любоўю, твая Эмілі.

восень/зіма 1850

У гэтым лісце Эмілі ўзгадвае сястру С’юзан Мэры, якая памерла 14 ліпеня 1850 г. У снежні сястра С’юзан Марта (Мэці) прыехала з Мічыгана, і сям’я Гілбертаў часова ўзядналася у амхэрцкам доме іх старэйшай сястры Гарыет. Алюзія да “Эліс” тычыцца Эліс Арчэр з рамана Лангфела “Кавана” (1849), чый пакой – гэта “той калумбарый, высціланы цяплом, мяккасцю, і цішынёй”. Эмілі звяртаецца да С’юзан як “сястра” напрацягу ўсяго ліставання, задоўга да таго, як С’юзан стала нявесткай Эмілі. 


Станіслаў Вярба

Report Page