Адкрытыя колы для беларускіх культурніцкіх дзеячаў у свеце

Адкрытыя колы для беларускіх культурніцкіх дзеячаў у свеце

@radakultury


Яшчэ #магчымасці шукайце тут: https://t.me/sekktor 


Хуткі дэдлайн:


Штогадовы фотаконкурс Exhibit at CoCA Дэпартаменту адукацыі Польшчы

Дэдлайн: 26 студзеня 2023 г.

Фотаконкурс Exhibit at CoCA дае незалежным фатографам магчымасць прадставіць свае работы шырокай аўдыторыі. Здымкі пераможцаў будуць выстаўляцца ў межах пасляконкурснай экспазіцыі ў прасторы Цэнтра сучаснага мастацтва ў Торуні. Тут іх могуць убачыць тысячы наведвальнікаў кожны год. Таксама па выніках конкурсу будзе вызначаны ўладальнік CoCA Director's Award, які атрымае прапанову арганізаваць персанальную выставу. 

Падрабязнасці 


Канферэнцыі:


Music’s Institution and the (De)colonial — музычная канферэнцыя пра дэкаланізацыю ў Лундскім універсітэце (Швецыя)

Дэдлайн:14 лютага 2023 г..

Калі: 4-5 траўня.

Лундскі ўніверсітэт запрашае творцаў і даследчыкаў, чыя праца вывучае праблемы каланіялізму і дэкаланіяльны супраціў у дачыненні да мінуўшчыны і сучаснасці музыкі. Перавагу аддаюць афлайн-фармату. 

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд.

Падаць заяўку 


Стыпендыі:


👀 Конкурс на атрыманне стыпендыяў у Польшчы ад Фонду “Лідары пераменаў”. 

#магчымасці падтрымання ў межах Стыпендыяльнай праграмы ім. Лейна Кіркланда на 2023-2024 навучальны год, а таксама семестравых Даследчыцкіх стыпендыяў (Kirkland Research) для маладых прафесіяналаў і даследчыкаў з нашага рэгіёну, у тым ліку і для беларусаў. 

Дэдлайн: 1 сакавіка 2023 г.

Чые заяўкі чакаюць? Стыпендыяльныя праграмы скіраваныя на юрыстаў, прадпрымальнікаў, менеджараў (у бізнесе, культуры, адукацыі, НКА, ахове здароўя, абароне навакольнага асяроддзя), супрацоўнікаў органаў дзяржаўнага кіравання, лідараў НДА, актывістаў культуры і грамадзянскай супольнасці, выкладчыкаў ВНУ і журналістаў. 

Праграма Кіркланда — гэта ўнікальны навучальны праект для даследавання досведу дэмакратычных рэформаў у Польшчы. Тут таксама можна ўзмацніць прафесійныя кампетэнцыі, а таксама далучыцца да дынамічнай сеткі «кіркландыстаў». Ад 2000 году стыпендыяй скарысталіся 168 беларусаў.

Падрабязней пра праграму і патрабаванні да кандыдатаў тут


Магчымасці:


Гранты на стварэнне відэа-арту пра еўрапейскія гарады ад Place

Дэдлайн: 28 лютага 2023 г. 

Для каго? міждысцыплінарныя творцы, якія жывуць у ЕЗ.

Арганізатары запрашаюць даследаваць пачуцці, што выклікаюць гарады, якія ўдзельнічаюць у праекце (Барселона, Балоння, Брусель, Лісабон, Любляна і Нікасія). Мэта праекту — пашырэнне значнасці месца ў грамадствах. Стварэнне відэа мусіць стаць дзейнасць ў межах сацыяльнай дынамікі гарадской прасторы, відэашэраг мусіць несці адчуванне месца, пераадольваць фізічную, сацыяльную або культурную інерцыю.

Падаць заяўку


Праграма грантаў на міждысцыплінарныя праекты ад Allianz Foundation Grants

Для каго? Недзяржаўныя арганізацыі, ёсць шэраг важных крытэраў.  

Дэдлайн: 15 лютага 2023 г. 

Фонд Allianz падтрымлівае ініцыятывы ў сферах: грамадзянская супольнасць, экалогія, культура і мастацтва. Асаблівы акцэнт робіцца на праектах, якія працуюць на стыку гэтых абласцей і праводзяць сістэматычныя змены. Фонд актыўны ва ўсёй Еўропе і Міжземнамор'і. Мэты праграмы — пераўтваральны рух да раўнапраўных, устойлівых грамадстваў і кліматычна нейтральнай будучыні. 

Падтрыманне складае: 

• фінансаванне праектаў з бюджэтам у 80-150К EUR/ год на перыяд да 2 гадоў;

• суправаджэнне на працягу ўсяго праекта, разам вырашаюцца пытанні аб распрацоўцы праекта; 

• стварэнне нэтворкінгу для супольнага навучання і працы. 

Падрабязней 


Конкурс грантаў на падтрымку праектаў па мабілізацыі моладзі ад Freedom House

Для каго? Грамадзянскія ініцыятывы і маладыя актывісты (да 35 гадоў) з Беларусі.

Пачатак разгляду заявак: люты 2023 года. Рашэнні аб адборы праектаў будуць прымаць па меры паступлення заяваў.

Арганізатары чакаюць праектаў, скіраваных на ўзаемадзеянне актывістаў з больш шырокай аўдыторыяй па вострых сацыяльных, палітычных і культурных пытаннях у Беларусі. Праграма можа падтрымаць наладжванне мерапрыемстваў у афлайн і анлайн фарматах, такіх як інтэрнэт-кампаніі, семінары, трэнінгі, дыскусіі і паказы фільмаў. Важным крытэрам адпаведнасці з’яўляецца ангажаванне ў актыўнасці, прадугледжаных задумкай праекта, разнастайных супольнасцей. Гэта дапаможа павысіць усвядомленасць пра надзённыя сацыяльныя, палітычныя і культурныя пытанні.

FH забяспечыць гнуткае фінансаванне ў памеры да 6.000 USD на падтрымку 12 праектаў, разлічаных на тэрмін да васьмі месяцаў. 

Падрабязней


The Digital Flying Carpet  — конкурс мастацкіх праектаў ад Women Connected, Нідэрланды

Для каго? Жанчыны-творцы розных арт-практык.

Дэдлайн: 27 лютага 2023 г.

The Flying Carpet — гэта шматузроўневы двухгадовы праект, прысвечаны аб'яднанню жанчын з розных культур, слаёў грамадства і узростаў. Чакаюць ідэі праектаў, якія даследуюць альбо выкарыстоўваюць метады імерсіўнага аповеду і новыя тэхналогіі. Адабраныя ўдзельніцы будуць працаваць над лічбавым вымярэннем праекта The Flying Carpet. Аснову будуць складаць гісторыі жанчын, сабраныя падчас арт-сустрэч. 

Арганізатары прапануюць: 

• вытворчы бюджэт 10000 EUR (сюды ўваходзяць праезд, пражыванне, матэрыялы, ганарар і г.д.) 

• доступ да вытворчых магчымасцей сеткі

• экспертную падтрымку.

Падаць заяўку


Рэзідэнцыі:


👀 Літаратурная рэзідэнцыя у Белавежскай пушчы (Польшча)

Дэдлайн: 31 студзеня 2023

Калі пройдзе: 10-24 сакавіка 2023

Запрашаюць пяць чалавек ва ўрочышча «Грушкі». Адразу за межамі сядзібы пачынаецца Белавежскі нацыянальны парк. Ад рэзідэнтаў патрабуецца кароткая справаздача і ўдзел у аўтарскім вечары ў «Chata Kulturalna» на «Dworku Rousseau». 

Рэзідэнтам прапануюць:

• пражыванне

• праезд ад Гайнаўкі.

Выдаткі на праезд і харчаванне ўдзельнікі рэзідэнцыі мусяць узяць на сябе. 

Падаць заяўку


Рэзідэнцыя па тэхналогіях і гуку ReSilence S+T+ARTS

Для каго? музыкі, кампазітары, саўнд дызайнеры.

Дэдлайн: 17 лютага 2023.

S+T+ARTS Resilence у супрацоўніцтве з мастакамі распрацоўвае тэхналогіі, якія па-новаму фармуюць гарадское асяроддзе і гукавыя ландшафты, змяняючы ролю цішыні і гуку. У межах рэзідэнцыі можна працаваць па чатырох напрамках: 

• дызайн музычнага досведу;

• новая цішыня (гук і мабільнасць);

• гук гарадскіх прастор

• паўнавартасны гук. 

Падаць заяўку   


Мастацкая рэзідэнцыя ў Празе, Чэхія ад Petrohradská kolektiv

Для каго? Мастакі, якія працуюць у розных жанрах і тэхніках.

Дэдлайн: 15 лютага 2023.

Мэта праграмы — стварэнне адкрытай платформы для міжнароднага мастацкага дыялогу, узаемасувязі розных культур і падтрымкі мастакоў-пачаткоўцаў, якія працуюць з разнастайнымі сродкамі і жанрамі. Тэма — «Курс выжывання». Вынікі рэзідэнцый будуць прэзентаваныя ў галерэі Jedna Dva Tři у комплексе Petrohradská kolektiv. 

Рэзідэнты атрымаюць:

• пражыванне і працоўную студыю

• пакрыццё транспартных выдаткаў да 200 EUR

• тэхнічную падтрымку і кансультацыі 

• выставу ў галерэі Jedna Dva Tři 

• бясплатны ўваход на мерапрыемствы Petrohradská kolektiv.

Падаць заяўку


Мастацка-навуковая рэзідэнцыя ў Германіі ад Kultur einer Digitalstadt

Для каго? Мастакі ўсіх дысцыплін.

Дэдлайн: 23 лютага 2023 года.

Запрашаюць да ўдзелу ў трох навуковых рэзідэнцыях пры трох вядомых даследчых інстытутах Дармштадта. Мэты праграмы — наладжванне ўстойлівага абмену паміж навукай і мастацтвам, прадастаўленне мастакам магчымасці рэалізаваць свае праекты ў цесным супрацоўніцтве з інстытутамі-партнёрамі. 

Рэзідэнтам прапануюць:

• пражыванне;

• доступ да працы ў інстытутах;

• стыпендыю 3000 EUR;

• пакрыццё транспартных выдаткаў да 1000 EUR;

• выставачную прастору;

• публікацыі пра праект. 

Падаць заяўку


Стажыроўкі:


👀 Стажыроўка ад Беларускага дома правоў чалавека імя Б. Звозскава (Літва, Польшча, Грузія і інш.)

Дэдлайн: 31 студзеня 2023

Калі: 20 дзён у інтэрвале сакавік-чэрвень 2023

Праграма скіраваная на вывучэнне паспяховых практык арганізацый у сферах, сумежных з вашай, і пераасэнсаванне беларускімі актывістамі сваёй дзейнасці.

У якасці арганізацыі, якая прымае, можна разглядаць: 

• замежныя грамадскія арганізацыі з той жа сферы, што і ваша;

• беларускія перамешчаныя (у т.л. часткова) арганізацыі.

Праграма кампенсуе:

• выдаткі на транспарт;

• пражыванне;

• харчаванне;

• мясцовы транспарт;

•страхоўку;

• тэсты на COVID і вакцынацыю (пры неабходнасці)

Падаць заяўку


Адукацыя для дзяцей:


Дадатковы набор беларускай тэатральна-фальклорнай студыі для дзяцей “Ў нескладанае” ў Вільнюсе

Для каго? Дзеці ад 5 да 12 гадоў. 

Дэдлайн: 28 студзеня 2023 г. (арганізацыйная сустрэча для бацькоў і дзетак), пачатак заняткаў 4 лютага.

Заняткі будуць праходзіць па-беларуску і складацца з дзвюх частак: тэатральнае майстэрства (майстэрства і пластыка, сцэнічная мова) і фальклорна-выканальніцкія практыкі (народныя танцы, вывучэнне музычных інструментаў). Таксама ў межах заняткаў плануюцца майстар-класы па выяўленчым мастацтве, народных спевах і яшчэ шмат чаго цікавага. Выкладчыкі: актор тэатру і кіно з 25-гадовым досведам Сяржук Тоўсцікаў і выканаўца на дудзе, навуковец Вячка Красулін. 

Кошт заняткаў: 50 еўра на месяц. 

Пытанні можна задаць, напісаўшы студыі ў тэлеграм @unieskladanaje_contact.


✔️ На сталай аснове:


Бясплатны онлайн-курс HUMANITIES / ART / THEATER

Адукацыйная праграма, якая складаецца з масавых адкрытых онлайн-курсаў па гендэрных даследаваннях і сацыяльнай экалогіі. Біяэтыка, постгуманізм, біятэхналогіі, жаночы экаактывізм – гэта толькі некаторыя тэмы, якія вы зможаце вывучыць самастойна на платформе. Кожны курс складаецца з аўдыялекцыі, канспекта, тэста для самаправеркі і спісу літаратуры. Вы таксама можаце выканаць дадатковыя заданні, каб атрымаць сертыфікат аб праходжанні асобных курсаў.

У лютым 2023 года на платформе з'явяцца курсы па сучасным мастацтве, тэатры і масавай культуры.

Платформа курса 


Дапамога рэпрэсаваным беларускім даследчыкам і студэнтам ад Akademisches Netzwerk Osteuropa

Для каго: беларускія даследчыкі і студэнты, якія падвергліся палітычнаму пераследу або пацярпелі ад вайны ва Украіне.

Мэта akno e.V.—  дапамагчы навукоўцам і студэнтам працягнуць вучобу, выкладчыцкую ці даследчую працу ў нямецкіх ці еўрапейскіх універсітэтах і навуковых установах. 

Чым дапамагае Akno?

  • індывідуальнымі кансультацыямі пацярпелым ад рэпрэсій ці вайны
  • наладжваннем кантактаў у акадэмічнай сферы ў Германіі, у тым ліку з патэнцыйным навуковым кіраўніком
  • пошукам месца навучання, выкладання або правядзення даследчай дзейнасці ў нямецкіх/еўрапейскіх ВНУ

Запоўніць форму


ARTISTS at RISK - творцам у групе рызыкі

Некамерцыйная сеткавая ўстанова на стыку правоў чалавека і мастацтва, ARTISTS at RISK дапамагае пераследуемым творцам, палягчае іх бяспечны выезд з краін іх паходжання, размяшчае ў арт-рэзідэнцыях. 

Адмысловая заяўка для БЕЛАРУСКІХ творцаў і работнікаў культуры - дысідэнтаў, якія вымушаны былі з’ехаць з-за пераследу або палітычных пагрозаў.

Інфармацыя


Стыпендыя ArtUniverse

Для каго: харэографы, артысты тэатру і цырка, тэатральныя рэжысёры, культменеджары, творцы і тэхспецыялісты, якія ствараюць відэа.

Прапануюць 2 тыпы стыпендый:

  • Поўная стыпендыя. Прадастаўляеццца пры ўмове, што кандыдат возьме на сабе частку тэх.абавязкаў (падрыхтоўка памяшканняў, арганізацыя харчавання, дапамога з абсталяваннем)
  • Частковая стыпендыя. Прысуджаецца, калі кандыдат:

- падаў заяўку на атрыманне гранта для аплаты курсу ў іншыя фонды, некамерцыйныя і дабрачынныя арганізацыі, і яго/яе заяўка была адхіленая

- адчувае фінансавыя цяжкасці і можа гэта даказаць,

- абавязваецца наведваць кожны занятак,

- пагаджаецца аплаціць курс цалкам і атрымаць кампенсацыю пасля заканчэння курса.

Кампенсацыя прадугледжана за заключную частку курса (у залежнасці ад працягласці).

Падаць заяўку


Каталог творчых асоб

Для каго: творчыя асобы з Беларусі, Украіны і Расеі 

Беларускі Свабодны тэатр аб'яўляе аб стварэнні Каталога дзеячаў тэатра, кіно і іншых творчых асоб, якія зараз знаходзяцца ў еўрапейскіх краінах. Ён дапаможа ў пошуку спецыялістаў і ў пошуку працы. Каталог стане асновай будучага цэнтра творчай камунікацыі, стварэнне якога ініцыюе Беларускі Свабодны тэатр.

Заяўка на ўключэнне ў Каталог складаецца ў адвольнай форме ў фармаце doc. У ёй трэба пазначыць:

  • грамадзянства
  • месца жыхарства
  • узрост
  • фатаграфія
  • валоданне творчымі прафесіямі
  • веданне моў і ўзровень валодання імі
  • уменні і навыкі

+ любая дадатковая інфармацыя (спасылкі на працы, водгукі і гэтак далей) 

Заяўкі дасылаць на гэты адрас surfbelarus@gmail.com


Стыпендыя на 3 месяцы ў Берліне для медыя-мейкераў з Беларусі, Украіны і Расіі

Для каго: фатографы, журналісты, рэдактары, мастакі, ілюстратары, медыя-прадзюсары, якія былі вымушаныя бегчы ад ваеннай агрэсіі і зараз знаходзяцца ў Берліне

Дэдлайн адкрыты

Што прапануюць: стыпендыя 1 000 EUR на месяц, доступ да каворкінгу Berlin Media Hub, забеспячэнне жыллём па неабходнасці.

Інфармацыйны ліст з падрабязнасцямі


#StandWithUkraine: гранты на праекты, звязаныя з вайной ва Украіне

Для каго: грамадскія актывісты ці прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці 

Заяўкі будуць разглядаць на пастаяннай аснове. Дэдлайн – 31 снежня 2022 г. 

Памер гранту: да 5 000 EUR

Праектныя прапановы павінны быць скіраваныя на:

  • падтрымку ўкраінскіх бежанцаў і ўкраінскіх грамадзянскіх актывістаў, 
  • барацьбу з парушэннямі правоў чалавека,
  • збор доказаў парушэнняў у гэтай сферы для правядзення ў будучыні расследаванняў, 
  • супрацьдзеянне дэзінфармацыі аб крызісе і бежанцах.

Даведацца больш і падаць заяўку.


Конкурс грантаў ад Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава (2 500 - 20 000 еўра)

Для каго: арганізацыі і ініцыятывы грамадзянскай супольнасці Беларусі

Няма дэдлайну, але праекты будуць разглядацца да моманту сканчэння сродкаў.

Прапануюць падтрымку для праектаў у 4х катэгорыях:

  • Праекты па стабілізацыі арганізацый грамадзянскай супольнасці
  • Інавацыйная дзейнасць арганізацый грамадзянскай супольнасці
  • Арганізацыйнае развіццё
  • Індывідуальныя мінігранты на экспертную працу

Падрабязная інфармацыя і формы заявак


***


Самастойны пошук магчымасцяў: 

https://www.transartists.org/en 

https://on-the-move.org/news

https://resartis.org/

Report Page