Адкрытыя колы для беларускіх культурніцкіх дзеячаў у свеце
Яшчэ #магчымасці тут: https://t.me/sekktor
Хуткі дэдлайн:
Аўтарскі курс Валянціна Акудовіча ў Беларускім Калегіюме
Дэдлайн: 19 кастрычніка 2022 г. / 18:00 па Мінску
Калі: штосераду, з 19 кастрычніка па 9 лістапада ў Zoom. Час лекцый: 18:30–20:00
Вядомы беларускі філосаф пазнаёміць слухачоў з ягонымі ўлюбёнымі постацямі, кнігамі, ідэямі з еўрапейскай традыцыі думкі. Гэта не столькі акадэмічнае выкладанне філасофскага канона, колькі заангажаваны расповед, сумоўе з традыцыяй, якая не толькі глыбокая і істотная, але таксама жывая і блізкая.
Кароткі курс будзе прысвечаны еўрапейскай філасофіі, яе ідэям і постацям (ад Парменіда да Сёрэна Кіркегора і Марціна Гайдэгера)
Бясплатныя анлайн-курсы ў Вольным Беларускім Універсітэце
Дэдлайн: 22 кастрычніка 2022 г.
Універсітэт паўстаў з ініцыятывы 59 вядомых беларускіх навукоўцаў, дзеячаў культуры і мастацтва, журналістаў, палітыкаў і грамадскіх дзеячаў
Зараз ідзе набор на наступныя курсы:
- Аналіз медыятэксту для тых, хто вывучае англійскую мову як замежную (на англійскай)
- Усе мы родам з дзяцінства? (культуралагічны аналіз традыцый дзіцячай літаратуры Беларусі і Еўропы) (на рускай)
- Інтэграцыйныя працэсы і інстытутуцыі Еўрапейскага саюзу (на беларускай)
- Падрыхтоўка трэнераў медыяцыі (на рускай)
- Палітычная англійская мова ў часы палітычнай нестабільнасці (на англійскай)
- Канфлікты на еўразійскай прасторы (СНД) (на рускай)
“Рабі смела!” – базавы анлайн-курс па арганізацыі мерапрыемстваў
Для каго: актывісты, якія пачынаюць свой шлях у арганізацыі мерапрыемстваў і не маюць (або маюць мала) досведу ў арганізацыі івэнтаў (анлайн/афлайн)
Дэдлайн: 20 кастрычніка 2022 г.
Калі пройдзе: 3 лістапада - 15 снежня 2022 г.
Курс ладзіцца арганізацыяй “Іншыя”.
Ён дапаможа:
• зразумець агульную логіку падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў;
• вызначыць мэтавую аўдыторыю;
• даведацца пра асаблівасці анлайн і афлайн-фарматаў;
• скласці бюджэт івэнта;
• даведацца, як ладзіць мерапрыемствы з улікам скразных каштоўнасцяў;
• ведаць, як іх прасоўваць.
Удзельнікі, якія паспяхова завершаць курс, атрымаюць сертыфікаты.
Тэорыя будзе даступная на анлайн-платформе.
Практычная частка будзе праходзіць у у Zoom 1 раз на тыдзень – чацвер, 19:00 па Мінску
Важна мець ідэю будучага мерапрыемства. Вітаюцца ідэі любога фармату і маштабу.
Конкурс грамадскага фонду імя Генрыка Вуйца
Для каго: беларускія ўцекачы ў Польшчы
Дэдлайн: 21 кастрычніка 2022 г.
Можна атрымаць грант на праект, скіраваны на дапамогу ўцекачам у Польшчы.
Хто можа падаць праект:
- група ўцекачоў з мінімум 3 чалавек
- арганізацыі (асацыяцыі, фонды), у якіх дзейнасць ажыццяўляецца ўцекачамі
- мясцовыя арганізацыі нацыянальных або этнічных меншасцяў, дзейнасць у якіх ажыццяўляюць уцекачы.
Якія праекты чакаюць:
- арганізацыя груп падтрымкі, якія рэагуюць на патрэбы ўцекачоў
- узмацненне здольнасці ўцекачоў да самаарганізацыі або супрацоўніцтва з мясцовай супольнасцю
- інтэграцыя уцекачоў і мясцовай супольнасці
Сума падтрымкі:
Фіз.асобы – да 3 500zł (каля 730 еўра)
Арганізацыі – да 10 000 zł (каля 2000 еўра)
Бясплатны анлайн-курс «Напісанне праектаў» на англ. мове ад SYMPA
Дэдлайн: 23 кастрычніка 2022 г.
Старт: 29 кастрычніка 2022 г.
Вы даведаецеся:
- Што такое праектны цыкл і ацэнка патрэбаў, мэтаў і задач праектных прапаноў;
- Як будуецца працэс праектнай прапановы: ад напісання да атрымання вынікаў;
- Асноўныя паняцці / гласарый, дадатковы слоўнікавы запас па неабходных тэмах для напісання праекта.
Школа маладога пісьменніка
Для каго: маладыя людзі да 35 гадоў
Дэдлайн: 25 кастрычніка
Школа працуе як нефармальны адукацыйны праект для дарослых. Заняткі будуць праводзіць літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам працы і з акадэмічнымі ступенямі ў галіне філалогіі.
Фармат: анлайн.
Калі: лістапад 2022 - травень 2023, па суботах.
Конкурсы:
Літаратурны конкурс пад назвай «Мы пасля 24 лютага 2022 года»
Для каго: пісьменнікі, якія пішуць на беларускай, польскай, украінскай, рускай ці англійскай мовах
Дэдлайн: 30 лістапада 2022 г.
Аўтарскае аб'яднанне ZAiKS і фонд KARTA чакаюць тэксты - аўтэнтычныя сведчанні і фіксацыю эмоцый людзей - якія пасля брутальнага нападу Расіі на Украіну мелі асаблівыя перажыванні і хочуць падзяліцца імі праз мастацкае выказванне.
Пераможцы атрымаюць грашовыя ўзнагароды.
Адукацыя:
Адукацыйны курс па асновах менеджменту арганізацый грамадзянскай супольнасці (Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава)
Дэдлайн: 31 кастрычніка 2022 г.
Калі пройдзе: лістапад 2022 – сакавік 2023
Курс будзе складацца з:
• самастойнага вывучэння ўдзельнікамі і ўдзельніцамі матэрыялаў на анлайн-платформе;
• групавых анлайн-заняткаў з экспертамі курса працягласцю 2-3 гадзіны;
• выканання практычных заданняў з атрыманнем зваротнай сувязі;
• 2-х афлайн 3-дзённых трэнінгаў у снежні 2022 (Грузія) і сакавіку 2023 (Літва).
Удзельнікі/-цы курса падвысяць свае веды і ўменні па наступных тэмах:
• роля і функцыі арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС);
• падыход, заснаваны на правах чалавека, і скразныя каштоўнасці ў дзейнасці АГС;
• планаванне ў АГС, распрацоўка праектаў;
• лідарства ў АГС; матывацыя, праца каманды, вырашэнне канфліктаў;
• ацэнка патрэбаў мэтавых груп;
• маніторынг і ацэнка эфектыўнасці дзейнасці;
• прынцыпы добрасумленнага кіравання (good governance), забеспячэнне ўстойлівасці арганізацыі.
Для каго: прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх АГС, якія працуюць з тэмамі правоў чалавека. Магчымы ўдзел 2 чалавек ад арганізацыі. Пры адборы ўдзельнікаў перавага будзе наддавацца:
• арганізацыям/ініцыятывам, якія пачалі сваю працу пасля жніўня 2020;
• заяўнікам, якія далучыліся да больш дасведчаных арганізацый за апошнія 2 гады і маюць недастатковыя кіраўнічыя кампетэнцыі.
Стыпендыі:
Каледж Еўропы адкрывае прыём заявак на 2023-2024 навучальны год
Дэдлайн: 18 студзеня 2023 г.
Каледж працуе ў двух кампусах у дзвюх прымаючых краінах, у Бруге (Бельгія) і ў Натоліне (Польшча)
Вы можаце падаць заяўку на некалькі магістарскіх праграм, якія будуць праходзіць альбо ў Бруге, альбо ў Натоліне. Напрыклад, еўрапейскія эканамічныя даследаванні, еўрапейскае права, еўрапейскія палітычныя і дзяржаўныя даследаванні або даследаванні міжнародных адносін і дыпламатыі ЕС.
Сярод краін, з якіх прымаюцца студэнты – Беларусь.
Гранты:
Праграма падтрымкі беларускай незалежнай журналістыкі і медыямастацтва (Nordic Media Grants)
Для каго: беларускія незалежныя СМІ, журналісты, стваральнікі медыякантэнта
Дэдлайн: 6 лістапада 2022 г.
Вітаюцца медыяпраекты па наступных тэмах:
• мэты ўстойлівага развіцця (напрыклад: дэмакратыя, грамадзянская супольнасць, правы чалавека)
• гендэр і моладзь
Сума гранта: ад 5 000 да 30 000 EUR.
Вакансіі:
Праект мабільнасці «MOST+»
Дэдлайн: 3 лістапада 2022 г.
Праект мабільнасці для беларусаў «MOST+» (які хутка запусціцца) шукае для супрацы:
- Перакладчыка (працоўныя мовы EN, BEL, RUS)
- Вэб-распрацоўшчыка для сайта/платформы праекта
- Графічнага дызайнера
Заяўкі дасылайце на email natalia.yurouskaya@goethe.de
OEEC
Дэдлайн: 23 кастрычніка 2022 г.
OEEC шукае спецыяліста па праграмнай дзейнасці на поўную занятасць з магчымасцю працаваць афлайн (Грузія) або анлайн.
Абавязкі:
- Распрацоўка дакументаў, працэдур, неабходных для рэалізацыі праектаў;
- Правядзенне маніторынгу і ацэнкі праграмнай дзейнасці;
- Складанне тэхнічных заданняў спецыялістам і экспертам;
- Падрыхтоўка і рэалізацыя праграм анлайн-навучання;
- Распрацоўка канцэпцый навучальных праграм, праектаў, анлайн-курсаў;
- Удзел у планаванні бягучай дзейнасці і падрыхтоўцы справаздач;
- Правядзенне працоўных сустрэч, трэнінгаў, фасілітацыя мерапрыемстваў.
На сталай аснове:
Дапамога рэпрэсаваным беларускім даследчыкам і студэнтам ад Akademisches Netzwerk Osteuropa
Для каго: беларускія даследчыкі і студэнты, якія падвергліся палітычнаму пераследу або пацярпелі ад вайны ва Украіне
Мэта akno e.V.— дапамагчы навукоўцам і студэнтам працягнуць вучобу, выкладчыцкую ці даследчую працу ў нямецкіх ці еўрапейскіх універсітэтах і навуковых установах.
Чым дапамагае Akno?
- індывідуальнымі кансультацыямі пацярпелым ад рэпрэсій ці вайны
- наладжваннем кантактаў у акадэмічнай сферы ў Германіі, у тым ліку з патэнцыйным навуковым кіраўніком
- пошукам месца навучання, выкладання або правядзення даследчай дзейнасці ў нямецкіх/еўрапейскіх ВНУ
ARTISTS at RISK - творцам у групе рызыкі
Некамерцыйная сеткавая ўстанова на стыку правоў чалавека і мастацтва, ARTISTS at RISK дапамагае пераследуемым творцам, палягчае іх бяспечны выезд з краін іх паходжання, размяшчае ў арт-рэзідэнцыях.
Адмысловая заяўка для БЕЛАРУСКІХ творцаў і работнікаў культуры - дысідэнтаў, якія вымушаны былі з’ехаць з-за пераследу або палітычных пагрозаў.
Стыпендыя ArtUniverse
Для каго: харэографы, артысты тэатру і цырка, тэатральныя рэжысёры, культменеджары, творцы і тэхспецыялісты, якія ствараюць відэа.
Прапануюць 2 тыпы стыпендый:
- Поўная стыпендыя. Прадастаўляеццца пры ўмове, што кандыдат возьме на сабе частку тэх.абавязкаў (падрыхтоўка памяшканняў, арганізацыя харчавання, дапамога з абсталяваннем)
- Частковая стыпендыя. Прысуджаецца, калі кандыдат:
- падаў заяўку на атрыманне гранта для аплаты курсу ў іншыя фонды, некамерцыйныя і дабрачынныя арганізацыі, і яго/яе заяўка была адхіленая
- адчувае фінансавыя цяжкасці і можа гэта даказаць,
- абавязваецца наведваць кожны занятак,
- пагаджаецца аплаціць курс цалкам і атрымаць кампенсацыю пасля заканчэння курса.
Кампенсацыя прадугледжана за заключную частку курса (у залежнасці ад працягласці).
Каталог творчых асоб
Для каго: творчыя асобы з Беларусі, Украіны і Расеі
Беларускі Свабодны тэатр аб'яўляе аб стварэнні Каталога дзеячаў тэатра, кіно і іншых творчых асоб, якія зараз знаходзяцца ў еўрапейскіх краінах. Ён дапаможа ў пошуку спецыялістаў і ў пошуку працы. Каталог стане асновай будучага цэнтра творчай камунікацыі, стварэнне якога ініцыюе Беларускі Свабодны тэатр.
Заяўка на ўключэнне ў Каталог складаецца ў адвольнай форме ў фармаце doc. У ёй трэба пазначыць:
- грамадзянства
- месца жыхарства
- узрост
- фатаграфія
- валоданне творчымі прафесіямі
- веданне моў і ўзровень валодання імі
- уменні і навыкі
+ любая дадатковая інфармацыя (спасылкі на працы, водгукі і гэтак далей)
Заяўкі дасылаць на гэты адрас surfbelarus@gmail.com
Стыпендыя на 3 месяцы ў Берліне для медыя-мейкераў з Беларусі, Украіны і Расіі
Для каго: фатографы, журналісты, рэдактары, мастакі, ілюстратары, медыя-прадзюсары, якія былі вымушаныя бегчы ад ваеннай агрэсіі і зараз знаходзяцца ў Берліне
Дэдлайн адкрыты
Што прапануюць: стыпендыя 1 000 EUR на месяц, доступ да каворкінгу Berlin Media Hub, забеспячэнне жыллём па неабходнасці.
Інфармацыйны ліст з падрабязнасцямі
#StandWithUkraine: гранты на праекты, звязаныя з вайной ва Украіне
Для каго: грамадскія актывісты ці прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці
Заяўкі будуць разглядаць на пастаяннай аснове. Дэдлайн – 31 снежня 2022 г.
Памер гранту: да 5 000 EUR
Праектныя прапановы павінны быць скіраваныя на:
- падтрымку ўкраінскіх бежанцаў і ўкраінскіх грамадзянскіх актывістаў,
- барацьбу з парушэннямі правоў чалавека,
- збор доказаў парушэнняў у гэтай сферы для правядзення ў будучыні расследаванняў,
- супрацьдзеянне дэзінфармацыі аб крызісе і бежанцах.
Даведацца больш і падаць заяўку.
Конкурс грантаў ад Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава (2 500 - 20 000 еўра)
Для каго: арганізацыі і ініцыятывы грамадзянскай супольнасці Беларусі
Няма дэдлайну, але праекты будуць разглядацца да моманту сканчэння сродкаў.
Прапануюць падтрымку для праектаў у 4х катэгорыях:
- Праекты па стабілізацыі арганізацый грамадзянскай супольнасці
- Інавацыйная дзейнасць арганізацый грамадзянскай супольнасці
- Арганізацыйнае развіццё
- Індывідуальныя мінігранты на экспертную працу
Падрабязная інфармацыя і формы заявак
***
Самастойны пошук магчымасцяў:
https://www.transartists.org/en