Адкрытыя колы для беларускіх культурніцкіх дзеячаў у свеце
Яшчэ #магчымасці тут: https://t.me/sekktor
Рассылка раз на месяц на ваш мэйл — лепшае з таго, што мы знайшлі! (хутка стартуем)
Хуткі дэдлайн:
👀 Гётэ-Інстытут у Вільні шукае менеджара па сувязях з грамадскасцю і камунікацыях для праграмы «МОСТ+»
Дэдлайн: 10 студзеня 2023
Занятасць: 20 гадзін/тыдзень + гнуткі графік працы.
Тэрмін: са студзеня 2023 года да канца верасня 2024 г. (21 месяц, з выпрабавальным тэрмінам 3 месяцы).
Заробак: 955 EUR брута.
Патрэбны профіль:
- Універсітэцкая ступень у галіне камунікацыі, журналістыкі або падобнай
- 3+ гады досведу працы па сувязях з грамадскасцю ў НКА
- Свабоднае валоданне ангельскай, рускай і беларускай мовамі
- Выдатныя навыкі капірайтынгу, рэдагавання
- Разуменне прамоцыі ў сацыяльных сетках
- Веданне праблем бяспекі дадзеных і інструментаў
- Досвед працы ў міжнародным, англамоўным асяроддзі.
Стыпендыі:
Праграмы стыпендый і падтрымкі даследванняў імя Лэйна Кіркланда
Дэдлайн: 1 сакавіка 2023
Калі: кастрычнік 2023 – чэрвень 2024
Leaders of Change Foundation адкрыла 2 конкурсы на прэстыжную праграму імя Л. Кіркланда ў Польшчы для выбітных грамадска-культурніцкіх лідараў з шэрагу краін, у тым ліку Беларусі.
1. Акадэмічная стыпендыя на наступны навучальны год.
Кандыдаты павінны не мець досведу вучобы ў Польшчы, актыўна працаваць у сваёй прафесійнай і сацыяльнай сферы і мець у ёй значныя дасягненні.
2. Стыпендыя на даследванні ў 2023.
Для навукоўцаў да 45 год, якія маюць досвед навуковай дзейнасці 4+ год, адпаведныя публікацыі, добра валодаюць PL/EN мовай.
Праграмы прапануюць:
• стыпендыю ад 2000 PLN/месяц
• пражыванне
• праезд да Польшчы
• курсы польскай мовы
• медыцынскую страхоўку
• мінігранты на даследчыя матэрыялы.
Стыпендыі Erasmus Mundus Joint Masters на 2023–2024 гады
Дэдлайн: 16 лютага 2023
Стыпендыя Erasmus Mundus дае вам права атрымаць ступень магістра ў еўрапейскім універсітэце. Стыпендыя пакрывае два гады навучання ў магістратуры.
Праграма прадастаўляе:
• аплату навучання
• стыпендыю ад 1100 да 1200 еўра ў месяц на працягу 24 месяцаў
• праезд
👀 Стыпендыя для маладых навукоўцаў ад Форума гістарычных даследаванняў Беларусі
Дэдлайн: 5 лютага 2023
Стыпендыя разлічана на навуковую стажыроўку ў архівах, бібліятэках і іншых даследчых установах Германіі. Асаблівая ўвага форума скіраваная на заахвочванне маладых навукоўцаў займацца гісторыяй Беларусі і Германіі, у прыватнасці, у транснацыянальным вымярэнні.
Стыпендыя складае:
- для аспірантаў і навукоўцаў - 1200 EUR
- для кандыдатаў навук - 2000 EUR.
👀 Міжнародная стыпендыя ArtsLink 2023
Дэдлайн: 16 студзеня 2023
Праграма ў цяперашні час сканцэнтравана на практыцы, прыстасаванай да надзвычайнай кліматычнай сітуацыі і правоў чалавека. Прыярытэт аддаецца мастакам і дзеячам мастацтва, чыя праца пашырае дасведчанасць людзей, іх разуменне і актыўны ўдзел у праблемах навакольнага асяроддзя і/або сацыяльнай справядлівасці.
Шматфазная стыпендыя прапануе:
• анлайн-даследчая рэзідэнцыя, арганізаваная вядучымі мастацкімі арганізацыямі ЗША (сакавік - красавік 2023)
• наступная асабістая рэзідэнцыя ў ЗША (кастрычнік - лістапад 2023)
• неабавязковая: наступны праект
👀 Стыпендыя Jerzy Giedroyc Junior (Вена, Аўстрыя)
Дэдлайн: 30 студзеня 2023
Стыпендыі прызначаны для навукоўцаў, якія працуюць над праектамі, якія адносяцца да:
• польска-ўкраінскіх, польска-беларускіх і польска-літоўскіх адносін і звязаных з імі пытанняў гісторыі, палітыкі і літаратуры
• спадчыны Гедройца і / або часопіса і выдавецтва Kultura.
Кандыдаты на стыпендыю Jerzy Giedroyc Junior Visiting Fellowship павінны быць залічаны ў доктарскую праграму ў галіне гуманітарных ці сацыяльных навук або атрымаць доктарскую ступень у тых жа абласцях за апошнія чатыры гады.
Стыпендыя для маладых спецыялістаў доўжыцца чатыры месяцы і можа быць праведзена ў Інстытуце Гуманітарных Навук у Вене з верасня 2023 па чэрвень 2024.
Кандыдаты ў дактарантуру атрымаюць стыпендыю ў памеры 3000 еўра ў месяц.
Кандыдаты, якія цяпер атрымліваюць доктарскую ступень, будуць атрымліваць стыпендыю ў памеры 2500 еўра ў месяц.
👀 Стыпендыя Пола Цэлана для перакладчыкаў (Вена, Аўстрыя)
Дэдлайн: 23 студзеня 2023
Праграма падтрымлівае пераклады кананічных тэкстаў і сучасных ключавых прац па гуманітарных, сацыяльных навуках і культуралогіі з усходняга на заходні, з заходняга на ўсходні ці паміж дзвюма ўсходнееўрапейскімі мовамі.
Звярніце ўвагу, што мастацкая літаратура і паэзія не прымаюцца.
Запрошаным стыпендыятам прапануецца правесці тры месяцы з верасня 2023 па чэрвень 2024 у Інстытуце Гуманітарных Навук у Вене для рэалізацыі сваіх перакладчыцкіх праектаў. Стыпендыяты атрымліваюць штомесячную стыпендыю ў памеры 3000 еўра для пакрыцця ўсіх расходаў, звязаных з іх знаходжаннем у Вене.
Конкурсы:
👀 Фотаконкурс ад EU Neighbours East
Дэдлайн: 20 студзеня 2023
Да ўдзелу запрашаюцца фатографы з Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі і Азербайджана.
Фатографам прапануюць прадставіць серыю з 8-20 фатаграфій, якія даследуюць іх мастацкія, сацыяльныя і, перш за ўсё, асабістыя інтэрпрэтацыі тэмы «сямейныя сувязі»
Пераможца з кожнай краіны атрымае прыз у памеры 1000 еўра. Пераможцы таксама будуць прадстаўлены ў інтэрв'ю на вэб-сайце EU NEIGHBORS east.
Шорт-ліст будзе аб'яўлены напрыканцы лютага 2023 года, а канчатковыя пераможцы будуць аб'яўлены ў сакавіку 2023 года.
Сімпозіўмы:
👀 DECOLONIZING THE (POST-)SOVIET SCREEN — сімпозіўм па дэкаланіяльным кіно (Вісбадэн, Германія)
Дэдлайн: 1 сакавіка 2023
Калі пройдзе: 26 красавіка 2023 — 2 траўня 2023
Кінафестываль goEast арганізуе сімпозіўм, мэта якога – абмеркаванне дэкаланізацыі постсавецкай прасторы (уключаючы Цэнтральную Азію, Украіну, Беларусь, краіны Балтыі, Каўказ і Расійскую Федэрацыю і яе аўтаномныя рэгіёны). Рэдакцыя запрашае вучоных на ўсіх этапах іх кар'еры прадставіць артыкулы для сімпозіўма, якія будуць надрукаваны ў часопісе Apparatus. Асабліва цікавяць тэксты, дзе прымяняюцца новыя тэарэтычныя і міждысцыплінарныя падыходы.
Прыкладныя тэмы:
• канцэпцыя дэкаланізацыі ва ўсходнееўрапейскім/постсавецкім кантэксце
• кінематограф карэнных народаў на постсавецкай прасторы
• архіўная палітыка на постсавецкай прасторы
• выява нярускіх меншасцяў у постсавецкім кінематографе ў перыяд дэкаланізацыі і г.д.
Вакансіі:
Дызайнер у Create Culture Space
Create Culture Space у Вільні павялічвае колькасць праектаў і шукае дызайнераў.
✔️ На сталай аснове:
Бясплатны онлайн-курс HUMANITIES / ART / THEATER
Адукацыйная праграма, якая складаецца з масавых адкрытых онлайн-курсаў па гендэрных даследаваннях і сацыяльнай экалогіі. Біяэтыка, постгуманізм, біятэхналогіі, жаночы экаактывізм – гэта толькі некаторыя тэмы, якія вы зможаце вывучыць самастойна на платформе. Кожны курс складаецца з аўдыялекцыі, канспекта, тэста для самаправеркі і спісу літаратуры. Вы таксама можаце выканаць дадатковыя заданні, каб атрымаць сертыфікат аб праходжанні асобных курсаў.
У лютым 2023 года на платформе з'явяцца курсы па сучасным мастацтве, тэатры і масавай культуры.
Дапамога рэпрэсаваным беларускім даследчыкам і студэнтам ад Akademisches Netzwerk Osteuropa
Для каго: беларускія даследчыкі і студэнты, якія падвергліся палітычнаму пераследу або пацярпелі ад вайны ва Украіне.
Мэта akno e.V.— дапамагчы навукоўцам і студэнтам працягнуць вучобу, выкладчыцкую ці даследчую працу ў нямецкіх ці еўрапейскіх універсітэтах і навуковых установах.
Чым дапамагае Akno?
- індывідуальнымі кансультацыямі пацярпелым ад рэпрэсій ці вайны
- наладжваннем кантактаў у акадэмічнай сферы ў Германіі, у тым ліку з патэнцыйным навуковым кіраўніком
- пошукам месца навучання, выкладання або правядзення даследчай дзейнасці ў нямецкіх/еўрапейскіх ВНУ
ARTISTS at RISK - творцам у групе рызыкі
Некамерцыйная сеткавая ўстанова на стыку правоў чалавека і мастацтва, ARTISTS at RISK дапамагае пераследуемым творцам, палягчае іх бяспечны выезд з краін іх паходжання, размяшчае ў арт-рэзідэнцыях.
Адмысловая заяўка для БЕЛАРУСКІХ творцаў і работнікаў культуры - дысідэнтаў, якія вымушаны былі з’ехаць з-за пераследу або палітычных пагрозаў.
Стыпендыя ArtUniverse
Для каго: харэографы, артысты тэатру і цырка, тэатральныя рэжысёры, культменеджары, творцы і тэхспецыялісты, якія ствараюць відэа.
Прапануюць 2 тыпы стыпендый:
- Поўная стыпендыя. Прадастаўляеццца пры ўмове, што кандыдат возьме на сабе частку тэх.абавязкаў (падрыхтоўка памяшканняў, арганізацыя харчавання, дапамога з абсталяваннем)
- Частковая стыпендыя. Прысуджаецца, калі кандыдат:
- падаў заяўку на атрыманне гранта для аплаты курсу ў іншыя фонды, некамерцыйныя і дабрачынныя арганізацыі, і яго/яе заяўка была адхіленая
- адчувае фінансавыя цяжкасці і можа гэта даказаць,
- абавязваецца наведваць кожны занятак,
- пагаджаецца аплаціць курс цалкам і атрымаць кампенсацыю пасля заканчэння курса.
Кампенсацыя прадугледжана за заключную частку курса (у залежнасці ад працягласці).
Каталог творчых асоб
Для каго: творчыя асобы з Беларусі, Украіны і Расеі
Беларускі Свабодны тэатр аб'яўляе аб стварэнні Каталога дзеячаў тэатра, кіно і іншых творчых асоб, якія зараз знаходзяцца ў еўрапейскіх краінах. Ён дапаможа ў пошуку спецыялістаў і ў пошуку працы. Каталог стане асновай будучага цэнтра творчай камунікацыі, стварэнне якога ініцыюе Беларускі Свабодны тэатр.
Заяўка на ўключэнне ў Каталог складаецца ў адвольнай форме ў фармаце doc. У ёй трэба пазначыць:
- грамадзянства
- месца жыхарства
- узрост
- фатаграфія
- валоданне творчымі прафесіямі
- веданне моў і ўзровень валодання імі
- уменні і навыкі
+ любая дадатковая інфармацыя (спасылкі на працы, водгукі і гэтак далей)
Заяўкі дасылаць на гэты адрас surfbelarus@gmail.com
Стыпендыя на 3 месяцы ў Берліне для медыя-мейкераў з Беларусі, Украіны і Расіі
Для каго: фатографы, журналісты, рэдактары, мастакі, ілюстратары, медыя-прадзюсары, якія былі вымушаныя бегчы ад ваеннай агрэсіі і зараз знаходзяцца ў Берліне
Дэдлайн адкрыты
Што прапануюць: стыпендыя 1 000 EUR на месяц, доступ да каворкінгу Berlin Media Hub, забеспячэнне жыллём па неабходнасці.
Інфармацыйны ліст з падрабязнасцямі
#StandWithUkraine: гранты на праекты, звязаныя з вайной ва Украіне
Для каго: грамадскія актывісты ці прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці
Заяўкі будуць разглядаць на пастаяннай аснове. Дэдлайн – 31 снежня 2022 г.
Памер гранту: да 5 000 EUR
Праектныя прапановы павінны быць скіраваныя на:
- падтрымку ўкраінскіх бежанцаў і ўкраінскіх грамадзянскіх актывістаў,
- барацьбу з парушэннямі правоў чалавека,
- збор доказаў парушэнняў у гэтай сферы для правядзення ў будучыні расследаванняў,
- супрацьдзеянне дэзінфармацыі аб крызісе і бежанцах.
Даведацца больш і падаць заяўку.
Конкурс грантаў ад Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава (2 500 - 20 000 еўра)
Для каго: арганізацыі і ініцыятывы грамадзянскай супольнасці Беларусі
Няма дэдлайну, але праекты будуць разглядацца да моманту сканчэння сродкаў.
Прапануюць падтрымку для праектаў у 4х катэгорыях:
- Праекты па стабілізацыі арганізацый грамадзянскай супольнасці
- Інавацыйная дзейнасць арганізацый грамадзянскай супольнасці
- Арганізацыйнае развіццё
- Індывідуальныя мінігранты на экспертную працу
Падрабязная інфармацыя і формы заявак
***
Самастойны пошук магчымасцяў:
https://www.transartists.org/en