Адказы на пытаннi

Адказы на пытаннi

https://t.me/suprativ

Прывітаньне!

Адказы на пытаннi стачкама Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы.


1) Ці можна ў некалькіх словах апісаць, што такое Супраціў? Чаму вы падтрымліваеце менавіта сілавы пратэст?

Супрацiў - гэта нацыянальна вызваленчы рух, якi складаецца з 3х арганiзацый:

Буслы Ляцяць Кибер-Партизаны ДНС i яднае вялiкую колькасць палiтычна актыўных беларусаў па свету дзеля дасягнення палiтычных мэтаў, агучаных у Манiфесце Супрацiву

Мы падтрымліваем стратэгію змены рэжыму, якая з'яўляецца найбольш паспяховай ва ўмовах кансалідаванага дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі. Усе пратэсты пачынаючы з 1996 года, і асабліва ў 2020 годзе, былі жорстка задушаныя, людзі рэпрэсаваныя. Дадзеныя вядомых даследаванняў таксама паказваюць, што персаналістскія кансалідаваныя рэжымы ў выпадку, калі яны гатовыя ўжываць гвалт супраць пратэстоўцаў, у тым выпадку, калі пратэстоўцы не звярнуліся да зваротнага гвалту, былі скінуты 0 (нуль) разоў.

2) Вашая пазіцыя на "рэферэндуме" - байкот. Маглі б вы патлумачыць, чаму вы выбралі менавіта яе?

Рэферэндум, як палiтычную падзею, навязаў грамадству Лукашенка. І калі мы ўдзельнiчаем у iм, то мы павiнны разумець, што гэта гульня на яго полi i па яго правiлах, якiя ен яшчэ змяняе ў прэцэсе на сваю карысць (напрыклад, загадаў прыбраць фiранкi i мы ня будзем здзiўлены, калi там будуць ўсталяваны камеры i/aльбо стаяць мiлiцыянты). Перамагчы ў такiх умовах немагчыма, але сам прыход на ўчастак для галасавання фактычна паказвае, што грамадзяне выконваюць яго загад. Цяпер па пунктах:

1) Зацiкаўленнасць у эктаральных кампанiях была заўседы нiзкая (выключэнне выбары прэзiдэнта - так як ўсе разумеюць, што гэта за падзея i на што яна паўплывае). З большага людзi, па нашых дадзеных, не збiрающцца ўдзельнучаць у так званым рэферэндуме, як на яго ня заклiкаюць дэм сiлы. 

2) Кошт палiтычнай актыўнасцi неiмаверна ўзрос у параўнаннi з 2020 годам. Ён стаў непрымальна вялiзным для большасцi грамадства.

3) Адсутнасць у "крыжаносцаў" плану "А што далей?", няма працы з вулiцай, няма тлумачэнняў аб тым, як рыхтавацца да пратэстаў і якія існуюць небяспекі, калі людзі пачнуць выходзіць на вуліцы.

4) Заклiк на ўдзел з выключна эмацыйнымi мэтамi - паказаць, як нас шмат, "усмiхнуцца адзiн аднаму".

5) Гэты "рэфэрендум" павышае ўзровень легiтымнасцi Лукашенкi. Гэта па сутнасцi дэманструе, што насельнiцтва падпарадкоўваецца яго загадам i выконвае iх. 

6) Кантроль за падлiкам галасоў знаходзiцца выключна ў руках рэжыму, такiм чынам вынiкi рэферендуму не залежаць ад таго, хто i як прагаласуе, а будуць вызначаны Лукашенкам яшчэ да пачатку галасавання. 

7) Байкатаванне такiх мерапрыемстваў, на якiя ты нiяк не можаш уплываць - гэта адзiны магчымы план дзеянняў (з пункту гледжання палiтычнай пратэстнай актыўнасцi). З боку актыўнасцi ў сферы супрацiву - опцый болей, але шмат болей рызыковыя. Да iх насельнiцтва трэба падрыхтоўваць.

8) Прысутнасць у краiне расейскiх войскаў.

3) Якія мінусы на вашу думку мае стратэгія актыўнага ўдзелу ў “рэферэндуме”? Ня ўлічваючы пытаньне яго легітымнасьці

Адказаў вышэй

4) Што рабіць пасля "рэферэндуму"?

Тое, што i перад: ладзiць супрацiў, яднацца з нацыянальна арыянтаванымi беларусамi, рыхтавацца баранiць свае. Мы разумеем, што шлях партызанаў у складзе Буслоў цi Кiбераў не для ўсiх. Але нам патрэбны ўсе, хто хоча пераменаў. Для нашых палiтычных актывiстаў есць таксама шмат працы.

5) Якую ролю ў вашым руху могуць адыграць студэнты? Магчыма, вы хацелі б зрабіць нейкі пасыл нашай аўдыторыі?

У нас вялiкая колькасць кантактаў з нашай моладзю, якая сапраўды захапляе. Ролю?) Студэнцтва нiколi не дазваляла задвiнуць сябе на ролi другога плану ва ўсялякай рэвадюцыi. Гэта тая частка грамадства, якая больш за ўсiх разумее сваю карысць, бо моладзь змагаецца за свае сучаснае "заўтра". Яднайцеся ў суполкi i выходзьце на сувязь да нас. Моладзь, асаблiва адукаваную, мы разглядаем, як кадравы рэзерв для адбудовы кiравання Беларусi пасля сыходу Лукашенкi, асаблiва на гэта могуць разлiчваць у першую чаргу тыя, хто прымае актыўны ўдзел ў супрацiве рэжыму.

P. S. Kалі ён будзе, просім напісаць яго ў 1-2 сказах, тады ён напэўна будзе ўключаны ў пост абсалютна без рэдакцыі.

Мы ўсе ўсведамляем, якiм шляхам можна нешта змянiць у нашай краiне. Мы разумеем, што перамога нам неабходна, як паветра. Зараз, калi ты нават лукашыст, то працаваць, навучацца, зарабляць, увогуле жыць i быць упэўненым, што цябе не арыштуюць, ня заб'юць - немагчыма. Таму трымаем шыхт, пашыраем яднанне i ладзiм супрацiў.

Беларусь перадусім!




Report Page