Абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы ў Варшаве будуць судзіць: «Не псіхічна хворы»
«Белсат»Абвінаваўчае заключэнне па справе аб забойстве беларускі Лізы ў Варшаве павінна быць абвешчана 9 жніўня. Эксперты прызналі, што падазраваны ў стане свядомасці і здольны паўстаць перад судом. Пра гэта «Белсату» распавёў прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоні Скіба.
«Атрымана экспертнае заключэнне ад псіхіятраў, псіхолага і сэксолага, у якім утрымліваецца выснова аб тым, што падазраваны з'яўляецца ў стане свядомасці і можа прымаць удзел у бягучым дасудовым разглядзе, а таксама ў судовых пасяджэннях.
Пры гэтым эксперты не ставяць пад сумнеў яго стан свядомасці і не ўстанавілі, што быў момант або абмежаванне яго свядомасці. Так што ён будзе адказваць перад судом. Ён не з'яўляецца псіхічна хворым», – сказаў прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы.
25-гадовая Ліза была згвалтаваная і забітая ў цэнтры Варшавы ў ноч на 25 лютага. У гэтым абвінавачваюць 23-гадовага Дарыяна С., які быў затрыманы неўзабаве пасля таго, што здарылася. У яго ўдома знайшлі асабістыя рэчы Лізы. Яму пагражае ад 15 гадоў зняволення да пажыццёвага.
Паводле папярэдніх дадзеных, нападнік прыставіў нож да горла Лізы, згвалтаваў яе і душыў, а потым кінуў без прытомнасці на зямлі. Толькі раніцай яе знайшлі людзі, аднак выратаваць дзяўчыну не ўдалося. Яна знаходзілася ў цяжкім стане ў рэанімацыі, а 1 сакавіка памерла, не прыходзячы ў прытомнасць.
Лізу пахавалі на Паўночных могілках у Варшаве.
Гэты матэрыял вы можаце прачытаць па-расейску.
Арсен Рудэнка, «Белсат»
Больш навінаў – у нашым Telegram-канале.