Абарона незалежнасці, суверэнітэта і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і Беларусі на падставе Будапешцкага мемарандума

Абарона незалежнасці, суверэнітэта і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і Беларусі на падставе Будапешцкага мемарандума

Беларускі камітэт салідарнасці з Украінай (05.12.2019)

З крахам СССР Украіна і Беларусь разам набывалі правы, якія ўласцівыя суверэнітэту незалежных дзяржаў. Амаль адначасова ў ліпені 1990 года Україна і Беларусь прынялі Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце – 16-га і 27-га адпаведна. Пасля дзяржаўнага перавароту ў СССР 19 жніўня 1991 года (путч ГКЧП) Украіна 24 жніўня прыняла Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны, а Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі 25 жніўня быў нададзены статус канстытуцыйнага закона.

З распадам СССР Украіна і Беларусь атрымалі ў спадчыну ядзерную зброю (ЯЗ). Дэкларацыямі аб дзяржаўным суверэнітэце Украіна і Беларусь абвесцілі свае тэрыторыі без’ядзернай зонай.

5 снежня 1994 года ядзерныя дзяржавы Расея, Вялікабрытанія і ЗША надалі Украіне і Рэспубліцы Беларусь гарантыі бяспекі за іх адмову ад ЯЗ і далучэнні да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ад 1 лiпеня 1968 года (ДНЯЗ) у якасці дзяржаў, якія не валодаюць ядзернай зброяй. Гарантыі бяспекі былі аформленыя шляхам падпісання адпаведнага міжнародна-прававога дакумента – Будапешцкага мемарандума. Ядзерныя дзяржавы Францыя і Кітай у той жа дзень падцвердзілі Україне і Беларусі гарантыі бяспекі сваімі дыпламатычнымі нотамі з ключавымі палажэннямі Будапешцкага мемарандума.

Гарантыямі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме з’яўляецца рэалізацыя ў дачыненні да Украіны і Беларусі прынцыпаў Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ. Сваёй адмовай ад ЯЗ у абмен на гарантыі бяспекі на прынцыпах АБСЕ Украіна і Беларусь узмацнілі міжнародны рэжым нераспаўсюджвання ядзернай зброі і еўраатлантычную сістэму бяспекі і ўвязалі іх існаванне з рэалізацыяй Украінай і Беларуссю правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту, і з іх тэрытарыяльнай цэласнасцю.

Будапешцкі мемарандум ўваходзіць у дагаворна-прававую базу міжнароднага рэжыму нераспаўсюджвання ЯЗ. У сістэме ААН ён зарэгістраваны ў якасці міжнароднага дагавора пад № A/49/765 і ў якасці дакумента Канферэнцыі па раззбраенні пад № CD/1285.

Расея падпарадкавала сваім уласным інтарэсам ажыццяўленне Беларуссю і Украінай правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту, навязаўшы ім на шкоду гарантыям іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме заключанне 22 лістапада 1996 года пагаднення "Аб грамадска-палітычнай сітуацыі і канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь" і 5 верасня 2014 года так званых "менскіх пагадненняў".

Вынікам парушэння Расеяй Будапешцкага мемарандума ў дачыненні да Беларусі і Украіны стала “саюзная дзяржава” Расеі і Беларусі з украінскім Крымам у сваім складзе. У сусветнай практыцы сёння ствараецца прэцэдэнт, калі ва ўзброенае супрацьстаянне адно з адным будуць уцягнутыя краіны, якія атрымалі гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме. Беларусы ў складзе "саюзнага" войску з краінай-агрэсарам Расеяй будуць вымушаныя абараняць "саюзны" Крым!

“Саюзная дзяржава” Расеі і Беларусі з украінскім Крымам у сваім складзе руйнуе рэжымы ядзернай і еўраатлантычнай бяспекі!

Радзе Усебеларускага Кангрэса ў абарону незалежнасці Беларусі прапануецца тэрмінова прыняць заяву, ініцыяваць сумесныя ўкраінска-беларускія кансультацыі з краінамі-гарантамі ЗША і Вялікабрытаніяй і зацвердзіць на Кангрэсе палітыку непрызнання "саюзнай дзяржавы" з украінскім Крымам, што стане падставай для прыняцця міжнароднай супольнасццю санкцыйнай палітыкі за разбурэнне рэжымаў ядзернай і еўраатлантычнай бяспекі.

Прадмет для кансультацыяў з краінамі-гарантамі: аднаўленне рэжымаў ядзернай і еўраатлантычнай бяспекі праз аднаўленне ў адносінах да Беларусі і Украіны дзеяння прынцыпаў АБСЕ, на якіх грунтуюцца гарантыі іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме.

Шлях аднаўлення дзеяння ў дачыненні да Украіны і Беларусі прынцыпаў Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ.

Сумеснай Дэкларацыяй па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнёрства (зацверджана 11 чэрвеня 2015 года) прадугледжана далучэнне Украіны і Беларусі да праграмы eUnion – Еўрапейская дэкларацыя па электронным ўрадзе (Мальмская дэкларацыя).  Гэта ўкраінска-беларуская ініцыятыва па аднаўленні рэалізацыі Украінай і Беларуссю правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту, і аднаўленні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Далучэннем Украіны і Беларусі да eUnion будзе выканана рэкамендацыя рэзалюцыі ПАСЕ ад 9 красавіка 2014 года № 1988 (2014) "Апошнія падзеі ва Украіне: пагрозы для функцыянавання дэмакратычных інстытутаў" па заключэнні дадатковых пагадненняў да Будапешцкага мемарандума, якія гарантуюць незалежнасць, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Рэалізацыя "дарожных карт" (eUkraine + eUnion) і (eBelarus + eUnion) пры падтрымцы краін-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі да цяперашняга часу не магчыма з-за рэалізацыі “паглыбленага саюза” і "безальтэрнатыўнага МЕНСКА па Штайнмаеру". Гэта, у сваю чаргу, не дае магчымасць прыступіць да стварэння рэгіянальнай сеткі EU4Digital: eUnion у мэтах аднаўлення рэжымаў ядзернай і еўраатлантычнай бяспекі.

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі ў статусе канстытуцыйнага закона захоўвала юрыдычную сілу да прыняцця 15 сакавіка 1994 года Канстытуцыі Беларусі і была палітыка-прававой асновай незалежнасці Беларусі. Пасля рэферэндума 24 лістапада 1996 года па злому канстытуцыйнага ладу Беларусі палітыка-прававая аснова незалежнасці Беларусі дасюль страчаная.

Мэтай Усебеларускага Кангрэса за незалежнасць Беларусі павінна стаць аднаўленне палітыка-прававой асновы незалежнасці на падставе Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, Канстытуцыі-1994 і Заключэння Спецыяльнай камісіі Вярхоўнага Савета 13 склікання па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь.


ЗАЯВА

"Аб непрызнанні "саюзнай дзяржавы" Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь з украінскім Крымам у сваім складзе"

Беларускі камітэт салідарнасці з Украінай,

пацвярджаючы першаснае значэнне Дэкларацыі Вярхоўнага Савета "Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь" ад 27 ліпеня 1990 года, якой Рэспубліка Беларусь абвешчана сувэрэннай дзяржавай з вяршэнствам народа ў вызначэнні свайго лёсу, з рэалізацыяй ёю неад’емных правоў як сувэрэннай дзяржавы ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права, з адказнасццю за любыя гвалтоўныя дзеяньні супраць нацыянальнай дзяржаўнасьці Рэспублікі Беларусь,

кіруючыся Віленскім мемарандумам "Аб захадах для забеспячэння незалежнасці Беларусі"  ад 3 лістапада 2012 года і Заявай "Аб пагрозе незалежнасці Беларусі" ад 1 снежня 2019 года, якія прынятыя прадстаўнікамі грамадска-палітычных арганізацый і рухаў пад эгідай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі,

спасылаючыся на прадугледжаныя ў артыкуле 2 Статута ААН абавязацельствы ўсіх дзяржаў устрымлівацца ў іх міжнародных адносінах ад пагрозы сілай або яе прымянення супраць тэрытарыяльнай цэласнасці або палітычнай незалежнасці любой дзяржавы і вырашаць свае міжнародныя спрэчкі мірнымі сродкамі,

спасылаючыся на Хельсінкскі заключны акт АБСЕ ад 1 жніўня 1975 года, Мемарандум аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Украіны і Беларусі да Дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі (Будапешцкі мемарандум) ад 5 снежня 1994 года,

беручы да ўвагі палітыку непрызнання змененага статусу Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля па выніках несанкцыянаванага Украінай рэферэндуму 16 сакавіка 2014 года у Крыме, якая зацверджана са спасылкай на гарантыі бяспекі Украіны па Будапешцкім мемарандуме 20 сакавіка 2014 года Вярхоўнай Радай Украіны Дэкларацыяй "Аб барацьбе за вызваленне Украіны" і 27 сакавіка 2014 года Генасамблеяй ААН рэзалюцыяй № 68/262 "Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны",

спасылаючыся на арт. 103 Статуту ААН аб прымаце Статута ААН у выпадку, калі абавязацельствы па якому-небудзь іншаму міжнароднаму пагадненню акажуцца ў супярэчнасці з абавязацельствамі Членаў Арганізацыі па Статуту ААН,

1. Заяўляе аб непрызнанні так званай "саюзнай дзяржавы" Рэспублікі Беларусь з Расейскай Федерацыяй у складзе якой акупаваная ёю украінская тэрытарыя – Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад Севастопаль, – у якасці суб’екта міжнароднага права і заклікае Беларускі народ і міжнародную супольнасць прытрымлівацца гэтай заявы ў адносінах да "саюзнай дзяржавы", а таксама разглядаць гэтую заяву, як акт цывілізацыйнага і негвалтоўнага адстойвання незалежнасці і дзяржаўнага суверэнітэта Рэспублікі Беларусь і акт павагі да дзяржаўнага суверэнітэта і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны;

2. Звяртаецца да Сакратарыята ААН па скасаванні рэгістрацыі "саюзнага дагавора"  паміж Расейскай Федерацыяй і Рэспублікай Беларусь (рэг. № 36929 ад 1 верасня 2000 года), як супярэчлівага абавязацельствам Рэспублікі Беларусь, ускладзеных на яе Статутам ААН;

3. Заклікае краіны-гаранты ЗША і Вялікабрытанію да кансультацыяў з упаўнаважанымі Беларускага народу і Украінскім урадам па аднаўленні зруйнаваных расейскай агрэсіяй супраць Украіны міжнароднага рэжыма нераспаўсюджання ядзернай зброі і еўраатлантычнай сістэмы бяспекі, якія сталі павязанымі з ажыццяўленнем Украінай і Беларуссю правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту, і з іх тэрытарыяльнай цэласнасцю з моменту прадастаўлення ім гарантый бяспекі па Будапешцкім мемарандуме на прынцыпах Хельсінкскага заключнага акта АБСЕ.

5 снежня 2019 года г. Менск

Report Page