Аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці за захоп і ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і саўдзел у злачынствах 

Аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці за захоп і ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і саўдзел у злачынствах 

Ігар Леднік

Русская версия

  Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь,

вул. Інтэрнацыянальная 22, 20030, г. Менск,

e-mail: info@prokuratura.gov.by,

  Копія:       Барысаўскі РАУС, e-mail: rovd_borisov@mvd.gov.by,

Амбасады ЗША і Вялікабрытаніі,

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі,

  Сродкам масавай інфармацыі,

 

Ледніка Ігара Аляксандравіча,

е-mail: ilednik@gmail.com  

 

  ЗАЯВА

Аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці за захоп і

ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам

і саўдзел у злачынствах 


  Я дзейнічаю ў інтарэсах дзяржавы – абарона яе правоў уласнасці на падставе главы 50 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Дзяржава незаконна пазбаўлена сваёй ўласнасці праз службоаыя падманы і незаконныя судовыя рашэнні ў рамках крымінальнай справы № 330933 ад 30.07.1998 года, узбуджанай па ч.2 арт. 151 КК Рэспублікі Беларусь (у рэдакцыі 1960 года).

13 лістапада 2021 года мне патэлефанаваў супрацоўнік Барысаўскага РАУС (+375293480864) з мэтай высвятлення майго фактычнага месцазнаходжання для выкліку мяне на допыт. Па ягоных словах маецца пратакол ягонага саслужбоўцы наконт размяшчэння мною ў сацсэтке Facebook паста з нацыстскай сымволікай. 

Сапраўды, 12 лістапада мною быў размешчаны пост з артыкулам Радыё Свабода і з фотаздымкам плякату з асуджэньнем нацызму і камунізму на акцыі ў Рызе ў 2013 годзе. На плякаце перакрэсленыя таталітарныя сімвалы, а ў артыкуле гаворка ідзе аб прыняцці Сеймам Латвіі 11 лістапада, у Дзень Лачплесіса — дзень памяці герояў, якія загінулі за вызваленне Латвіі, закону аб забароне выкарыстання георгіеўскіх стужак падчас публічных мерапрыемстваў.

Мой перасьлед за перакрэсленыя таталітарныя сімвалы, улічваючы той піетэт, з якім Аляксандр Лукашэнка ўсхваляў "дасягненні" Адольфа Гітлера, што задукаментавана ў кінастужцы рэжысёра Юрыя Хвашчавацкага "Звычайны прэзідэнт", я разглядаю палітычна матываваным за маю дзейнасць у інтарэсах дзяржавы.  

Латвійскі ўрад мяркуе, што з улікам расейскай экспансіі ва Украіне і рэалізацыі таталітарнай ідэалёгіі ў постсавецкіх краінах у Латвіі ёсць падставы разглядаць дастатковай пагрозу дэмакратычнаму парадку і бяспецы.

Як вядома, Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада зацвердзіў з Расейскай Федэрацыяй ваенную дактрыну так званай "саюзнай дзяржавы" і 28 праграм "паглыбленай інтэграцыі", што парушае гарантыі бяспекі Рэспублікі Беларусь, якія ядзерныя дзяржавы прадаставілі ёй разам з Украінай на прынцыпах Хельсінкскага заключнага акту па Будапешцкім мемарандуме. 5 снежня 1994 года Мемарандум ад імя Рэспублікі Беларусь падпісаў Аляксандр Лукашэнка. 

Тыя прадстаўнікі праваахоўнай сістэмы Рэспублікі Беларусь, якія ініцыявалі прыцягненне мяне да адказнасці за пост у Facebook, дакладна бачылі фота, якое змешчана на вокладцы маёй стужцы – праект Пастановы Вярхоўнага Савета 13 склікання "Аб мерах па рэалізацыі заключэння Спецыяльнай камісіі па прававой ацэнцы парушэнняў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкам Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь" ("Заключэнне Ганчара").   

Згодна з ч. 2 арт. 3 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 1994 года  "любыя дзеянні па дасягненню дзяржаўнай улады гвалтоўнымі метадамі, а таксама шляхам іншага парушэння законаў Рэспублікі Беларусь караюцца згодна з законам".

  Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь кваліфікуе такія дзеянні, як захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. Дзеянні тых, хто праводзіў у лістападзе 1996 года так званы "рэферэндум", вынікам якога стала руйнаванне канстытуцыйным ладу Беларусі, падпадаюць пад прыкметы складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 61-1 КК (у рэдакцыі 1960 года), ці ч.2 арт. 357 зараз дзеючага КК.

Гэтая Пастанова ВС-13 у вызначаны дзень 19 верасня 1999 года не была прынятая, таму як за тры дні да гэтага, 16 верасня, быў гвалтоўна выкрадзены і забіты Віктар Ганчар, віцэ-спікер ВС-13 і старшыня згаданай Спецыяльнай камісіі ВС-13.

 

З улікам таго, што ва ўмовах падпарадкавання праваахоўнай і судовай сістэм дзяржавы па Канстытуцыі-1996 адзінаму чалавеку дзейнасць у інтарэсах дзяржавы па аднаўленні яе правоў уласнасці немагчымая, я ініцыяваў правядзенне ў Беларусі інстытуцыйных рэформаў праз яе далучэнне да Еўрапейскай дэкларацыі па электронным урадзе (Мальмская дэкларацыя, праграма eUnion).

Пры старшынстве Латвіі ў Еўрасаюзе 11 чэрвеня 2015 года далучэнне краінаў-партнераў да eUnion зацверджана ў Сумеснай Дэкларацыі па лічбавай эканоміцы краінаў ЕС і Усходняга партнерства. З’яўляючыся суаўтарам Сумеснай Дэкларацыі, у дадзены момант я каардыную стварэнне рэгіянальнай сеткі EU4Digital: eUnion дзеля аднаўлення сістэмы бяспекі ў рэгіёне АБСЕ, парушанай расейскай агрэсіяй супраць Украіны.

Для Украіны і Беларусі далучэнне да eUnion разглядаецца ў якаці дадатку да гарантыяў іх бяспекі па Будапешцкім мемарандуме. Рэалізацыя "дарожных карт" (eBelarus + eUnion) і (eUkraine + eUnion) павінна ажыццяўляцца пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі.

У мэтах пацвярджэння права звяртацца да краінаў-гарантаў і заклікаць да адказнасці за парушэнне Будапешцкага мемарандума ў адпаведнасці з артыкулам 45 Дадатка да рэзалюцыі Генасамблеі ААН ад 12 снежня 2001 году №56/589 "Адказнасць дзяржаў за міжнародна-супрацьпраўныя дзеянні" я ініцыяваў:

а). у Беларусі адхіленне Лукашэнкі з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за здзяйсненне ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, прадугледжаных арт. 356 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (дзяржаўная здрада), ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствам людзей) і арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь (злачынствы супраць бяспекі чалавецтва);

б). ва Украіне адкрыццё 23 траўня 2019 года крымінальнага справаводства па ч.1 арт. 111 КК Украіны (дзяржаўная здрада) па факце заключэння так званых "менскіх пагадненняў" на шкоду гарантыям бяспекі Украіны па Будапешцкім мемарандуме.

Падрабязная інфармацыя ў дакладзе Міжнароднай ініцыятывы "Шлях да Гаагі" да правовой канферэнцыі (Нюрнберг, 11 кастрычніка 2021 года) "Статут ААН і Будапешцкі мемарандум: магчымасці для абароны суверэнітэту Беларусі і пакарання вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасьці" на сайце Інстытута даследвання расейскай агрэсіі (Кіеў) і на YouTube канале BelDiaspora TV па-руску і па-ангельску

Даклад быў абмеркаваны на Сусветным Кангрэсе Беларусаў 30 кастрычніка.

Напрыканцы лістапада адбудзецца Асамблея Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнерства, на якой я буду рабіць справаздачу з рэкамендацыямі краінам-удзельніцам Саміту Усходняга партнёрства (15-16 снежня). Галоўная рэкамендацыя - паскорыць фармаванне рэгіянальнай сеткі EU4Digital: eUnion з украінскім Крымам у сваім складзе.

Згодна з Дэкларацыяй аб дзяржаўным суверэнітэце неад’емныя правы Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы рэалізуюцца ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права.

Рэалізацыя ў дачыненні да Беларусі і Украіны прынцыпаў Хельсінкскага заключнага акту АБСЕ гарантуецца ядзернымі дзяржавамі па Будапешцкім мемарандуме. Адмовіўшыся ад ядзернай зброі ўзамен на гарантыі бяспекі на прынцыпах АБСЕ, Беларусь і Украіна ўмацавалі міжнародны рэжым ядзернага нераспаўсюджвання і сістэму бяспекі ў рэгіёне АБСЕ і ўвязалі існаванне гэтых бяспекавых рэжымаў з рэалізацыяй Беларуссю і Украінай правоў, уласцівых іх дзяржаўнаму суверэнітэту, і з іх тэрытарыяльнай цэласнасцю.

Згодна "Заключэнню Ганчара" Канстытуцыя-1996 – захоп і ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (вызнаныя экстрэмісцкай дзейнасццю).  Гэтае крымінальнае злачынства, якое дасюль цягнецца ў часе, разбурае бяспекавыя рэжымы, у якіх удзельнічае Рэспубліка Беларусь.

Рэалізацыя "дарожнай карты" (eBelarus + eUnion) пры падтрымцы краінаў-гарантаў ЗША і Вялікабрытаніі здзяйсняецца на падставе Канстытуцыі-1994 і выключае дзеянне Канстытуцыі-1996. Змены ў Канстытуцыю-1994 праз "рэферэндумы" разглядаюцца, як эпізоды крымінальнага злачынства па захопу і ўтрыманні дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. 

На падставе выкладзенага, кіруючыся Канстытуцыяй-1994, "Заключэннем Ганчара" і Будапешцкім мемарандумам аб гарантыях бяспекі Рэспублікі Беларусь,

  ПРАШУ: 

1.  Узбудзіць крымінальную справу па маім звароце ад 8 чэрвеня 2020 года ў ППНС Рэспублікі Беларусь па адхіленні Лукашэнкі з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за здзяйсненне ім цяжкіх крымінальных злачынстваў, прадугледжаных арт. 356 КК Рэспублікі Беларусь (дзяржаўная здрада), ч. 3 арт. 357 КК Рэспублікі Беларусь (захоп і ўтрыманне ўлады неканстытуцыйным шляхам, спалучаным з забойствам людзей) і арт. 128 КК Рэспублікі Беларусь (злачынствы супраць бяспекі чалавецтва);

2. Узбудзіць крымінальную справу па факце саўдзелу ва ўтрыманні дзяржаўнай улады, захопленай у лістападзе 1996 года неканстытуцыйным шляхам (арт.16 КК Рэспублікі Беларусь);

3.  Узбудзіць крымінальную справу па факце прыцягнення мяне, заведама невінаватую асобу, да адказнасці ў якасці абвінавачанага (арт.392 КК Рэспублікі Беларусь).

  18 лістапада 2021 года                                                         /Леднік І.А./

 

Дадатак:

1.       Дзеянні ў інтарэсах Беларусі ў АБСЕ;

2.       Прапановы да міжнароднай кампаніі #FreeViasna;

3.       Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі - кейс Аўтуховіч - Панасюк";

4.       Гарантыі бяспекі Беларусі vs міжнародныя злачынствы

Report Page