АДВЕЧНЫМ ШЛЯХАМ

АДВЕЧНЫМ ШЛЯХАМ

Ігнат Абдзіраловіч
«Адвечным шляхам» — філязофскае эсэ, напісанае пад псэўданімам Ігнат Абдзіраловіч у 1921 годзе ў Вільні.
«Беларусь ад Х веку і да гэтай пары фактычна зьяўляецца полем змаганьня двох кірункаў эўрапэйскай, пеўна арыйскай, культуры — заходняга і ўсходняга. Граніца абодвых уплываў, падзяляючы славянства на два станы, праходзіць праз Беларусь, Ўкраіну і хаваецца ў балканскіх краёх».

🥹 У творы глыбока раскрыты драматызм гістарычнага лёсу беларусаў, іх неадольнае імкненне захаваць незалежнасць свайго духу:

«Час зразумець, што жыцьцё кіруець формамі, а не наадварот, што сам чалавек, яго вялікая, родная сонечным косам душа, яе натуральныя імкненьні да сьвятла, хараства, праўды - зьмест жыцьця, што ў праўдзівым незалежным жыцьці няма месца ні ідэалам, ні ахвярам».

🥷 Як было напісана ў прадмове, гэта не рамантычны твор. І будучыня яго забяспечаная ўзрастаннем яго актуальнасці.
І гэта не дзіўна:

«Разумней паляпшаць паступова, кожны дзень, слухаючы голасу сумленьня, чым у гаротныя часы рэвалюцыяў ня быць ў сілах стрымліваць голасу помсты і крыўды».

⌛️ Аўтар меў рацыю наконт сучасных праблемаў больш за сто гадоў таму:

«Мы надта здэморалізованы прымусам, што ня можам адразу стаць вольнымі, навет марыць аб гэтым. Але галоўнае жаданьне чалавека, гэта - жаданьне быць вольным, быць тварцом свайго жыцьця».

🕊 Таксама была адзначана адна з нашых нацыянальных рысаў, якая застаёцца актуальнай і дасёння:

«Ваганьне паміж Захадам і Ўсходам і шчырая няпрыхільнасьць ні да аднаго, ні да другога зьяўляецца асноўнаю адзнакаю гісторыі беларускага народу».

❤️ І натхняльнае:

«Твары, творачы – руйнуем!»

Поўны тэкст эсэ можна знайсці тут 🙌🏼

Report Page