ABBA і Еўрапейскі саюз пачынаюць новы праект падтрымкі беларускага бізнесу

ABBA і Еўрапейскі саюз пачынаюць новы праект падтрымкі беларускага бізнесу

Aсацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой

8 сакавіка ў Варшаве прадстаўнікі АВВА і ЕС абвясцілі аб запуску праекту падтрымкі беларускага бізнесу ў межах праграмы EU4Belarus на суму 1 млн. еўра. Праект прадугледжвае працу з патрэбамі сумленных беларускіх прадпрымальнікаў і прадпрымальніц за мяжой. Праграма будзе працягам працы па фарміраванні гарантыйнага фонду, каб беларускі бізнес атрымаў доступ да крэдытнага фінансавання ў еўрапейскіх фінансавых установах.

Падчас мерапрыемства выступілі прадстаўнік DG Near Давід Куллен, віцэ-прэзідэнт Варшаўскай фондавай біржы Адрыян Кутнік, прэзідэнт АВВА Яўген Буры, пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.

Праграма прадугледжвае правядзенне чатырох конкурсаў бізнесаў, чатырох бізнес-форумаў і ўдзелаў у EXPO. Таксама закладзена кансалтынгавая падтрымка, адукацыйныя візіты і вывучэнне патрэб бізнесу.

Прадстаўнікі АВВА адзначылі, што гэтыя крокі дадуць беларускаму бізнесу магчымасці наладзіць кантакты з еўрапейскімі стейкхолдарамі, атрымаць практычныя веды і дадатковую падтрымку. Асобна адзначаецца, што для чальцоў ABBA Асацыяцыя стане калектыўным голасам пры супрацы з мясцовымі ўладамі, а таксама банкаўскімі ўстановамі Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Апроч гэтага, выступілі беларускія прадпрымальнікі, якія распавялі пра праблемы доступу да фінансавання. Яны адзначылі важнасць аб’яднання беларускага бізнесу ў супольнасць, што гэта дапамагае захаванню ідэнтычнасці і спрыяе інтэграцыі ўжо ў еўрапейскую і сусветную бізнес-супольнасці. Бізнесоўцы падзякавалі АВВА і ЕС за наданыя магчымасці і падтрымку.

Праект будзе імплементавацца разам з Польскай гандлёвай Палатай (KIG), Літоўскай бізнес-канфедэрацыяй (LBC), Цэнтрам сацыяльных і эканамічных даследаванняў (CASE). Гэта вядомыя і дасведчаныя арганізацыі ў сусвеце эканомікі і бізнесу.

t.me/abbabusiness


Report Page