А вы ведалі?

А вы ведалі?

Смарцік

У сцэне фільма "Інтэрстэлар", калі касманаўты былі на воднай планеце, "цікаў" гук на фоне. Цік паўтараўся кожныя 1.25 секундаў падчас усёй сцэны і азначаў пройдзены дзень на Зямлі.

І ад гэтага даволі цяжка на сэрцы. Толькі ўявіце! Вы касманаўт беларускага касмічнага агенства, атрымліваеце па кантракце тэрмінам на ўсё жыццё вашыя папяццот (а то і пяццот+пяццот прэміі) у беларускіх рублях (ну дзярж праца жа), ляціце на такую планету, вяртаецеся на карабель, а ваш сябар на арбіце вам кажа, што даляр стаў па 100 рублёў на "Ужо старыя" (бо ўведзены новыя грошы BYNNN), а так як ніхто не ведаў жывы вы ці не, то ніхто без вашага подпісу не змог змяніць умовы кантракту.


Што б Вы рабілі ў такім выпадку?



Report Page