7. Статус. Фінансы

7. Статус. Фінансы


✅ 7.1. Беларускі Нацыянальна-Вызвольны Рух «Вольная Беларусь» з прычыны рэпрэсіяў акупацыйнага рэжыму ня можа быць зарэгістраваны на Бацькаўшчыне ў Беларусі.

✅ 7.2. Замежная частка Руху (пры неабходнасьці) падлягае агульнай рэгістрацыі ў адной з замежных краін пасьля пашырэньня грамадзкай базы дзейнасьці і колькасьці суполак Руху. Рашэньне аб агульнай рэгістрацыі прымае Каардынуючая Ўправа Руху.

✅ 7.3. Зыходзячы з абставінаў, магчымасьцяў, неабходнасьці і заканадаўства краіны знаходжаньня асобныя суполкі Руху могуць мець асобную дзяржаўную рэгістрацыю.

✅ 7.4. Грашовыя сродкі суполак фармуюцца са складак, устаноўленых сябрамі суполкі і іншымі структурамі Руху, а таксама з ахвяраваньняў людзей і арганізацыяў.

Report Page