4. Характар дзейнасьці

4. Характар дзейнасьці


✅ 4.1. Характар дзейнасьці айчынных суполак у падзем'і ўключае ў сабе збор інфармацыі (па сацыяльна-эканамічным і палітычным становішчы ў Беларусі), падпольнае распаўсюджваньне інфармацыі пра прынцыпы, мэты і задачы Руху і пашырэньне беларускай асьветніцкай літаратуры; абавязковыя сацыяльныя кантакты; нацыянальна-асьветніцкая беларуская дзейнасьць у межах магчымага; папяровыя выданьні беларускага зьместу; перадача інфармацыі па гарантавана бясьпечных электронных мэтадах сувязі; арганізацыя сямейных беларускіх школак для навучаньня дзетак беларускай мове, беларускай культуры і беларускай гісторыі; збор і накапленьне сродкаў абароны на прадмет ўзброенага супраціву; удзел у спартовых таварыствах і ў іншых занятках, якія спрыяюць абароне Айчыны.

✅ 4.2. Суполкі за мяжой вольна дзейнічаюць, згодна з гэтым Статутам і згодна з Палітычнымі прынцыпамі арганізацыі і задачамі Руху «Вольная Беларусь», праяўляюць самастойную ініцыятыву і дачыненьні.

✅ 4.3. Характар дзейнасьці замежных суполак уключае ўсе дзеяньні, якія зьвязаныя з умацаваньнем нацыянальнай самаідэнтыфікацыі беларусаў, з нацыянальнай асьветай (у тым ліку рэлігійнай і палітычнай), з валоданьнем беларускай мовай, зь беларускай адукацыяй дзяцей, зь беларускай культурай, навукай, гісторыяй і геаграфіяй.

✅ 4.4. Прыярытэтам у працы суполак мусіць быць беларускае нацыянальнае Адраджэньне і нацыянальнае змаганьне супраць расейскай акупацыі і акупацыйнай палітыкі прамаскоўскага рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.

✅ 4.5. Суполкі падтрымліваюць барацьбу ўкраінцаў супраць расейскіх агрэсарраў, удзельнічаюць у валанцёрскіх ініцыятывах, фізічна і матэрыяльна дапамагаюць беларускім ваярам у шэрагах Украінскай Арміі, якія змагаюцца супраць расейскіх захопнікаў.

✅ 4.6. Суполкі праяўляюць пазытыўную ініцыятыву ў рэчышчы прыярытэтаў нацыянальнага Адраджэньня дзеля перамогі Ўкраінскай Арміі і беларускіх змагароў над расейскім агрэсарам. У тым ліку ўступаюць у кантакт з уладамі краінаў на пардмет падрыхтоўкі кадраў будучай беларускай адміністрацыі і дабраахвотнікаў на барацьбу з расейскім фашызмам.

Report Page