2. Структура

2. Структура


✅ 2.1. Рух «Вольная Беларусь» зьяўляецца беларускім дэмакратычным нацыянальна-вызвольным рушэньнем і складаецца з двух частак – айчыннай (знаходзіцца ў Беларусі) і замежнай (знаходзіцца па ўсім сьвеце, дзе ёсьць беларусы).

✅ 2.2. Айчынная частка Руху, улічваючы абставіны расейскай акупацыі і антыбеларускія рэпрэсіі з боку антынароднага рэжыму, фармуецца, дзейнічае і знаходзіцца ў падзем'і.

✅ 2.3. Колькасьць асобаў у суполках айчыннай часткі Руху складае 2-3 асобы. Прынята гарызантальная структура існаваньня. Існуе ланцуговая сувязь праз адну асобу ад кожнай суполкі.

✅ 2.4. Айчынныя суполкі існуюць на падставе сацыяльных кантактаў. Пратаколы афармленьня адсутнічаюць. Легалізацыя і стварэньне вольных статутных структур стане магчымым пры зьмене палітычных абставінаў.

✅ 2.5. Замежная частка Руху складаецца з вольных беларускіх суполак, якія існуюць па ўсім сьвеце ў розных краінах. Колькасьць сяброў у суполцы (пачынаючы ад двух асоб) неабмежаваная, але пажадана – ня больш 15-20 асобаў дзеля эфэктыўнасьці справы. Пры большай колькасьці асобаў ствараецца іншая суплолка.

✅ 2.6. Стварэньне суполкі адбываецца шляхам сацыяльнай зборкі (сходу) аднадумцаў, якія сьведчаць пра падтрымку «Палітычных прынцыпаў» арганізацыі і задачаў Руху «Вольная Беларусь», прымаюць рашэньне аб арганізацыі суполкі, выбіраюць старшыню і, калі неабходна, – сакратара суполкі, надаюць назву суполцы, афармляюць арганізацыю пратаколам сходу з пазначэньнем імя, прозьвішча (альбо, улічваючы абставіны, псэўданіма) усіх сяброў суполкі, іхных тэлефонаў і электроннай пошты. Копія пратаколу высылаецца ў Каардынуючую Управу Руху.

Дзеля ўнутранага карыстаньня суполка стварае ўліковую картачку на кожнага сябра суполкі, дзе можа быць пазначаны год нараджэньня, прафэсія, адукацыя, месца працы, хатні адрас сябра і фізічныя магчымасьці дапамогі ў працы суполкі (наяўнасьць аўто, друкаркі, сканэра, швейнай машыны, гукавых прыладаў, жылплошчы для часовага выкарыстаньня і г. д.). Уліковыя картачкі сяброў суполкі дублюецца ў Каардынуючай Управе руху. Зьмест уліковых картачак не разгалошваецца, не выкарыстоўваецца публічна.

Прыём сяброў у суполку і выключэньне з суполкі адбываецца на агульным сходзе суполкі з датрыманьнем працэдур.

✅ 2.7. Беларускі Нацыянальны Сакратарыят (БНС) Руху «Вольная Беларусь» зьяўляецца ідэалагічна-палітычнай структурнай адзінкай Руху, адказным за нацыянальную ідэалёгію і палітычную стратэгію рушэньня. У плане ідэалёгіі і стратэгіі Руху валодае каардынацыйнымі функцыямі, выбірае каардынатара БНС. Стратэгічныя накірункі палітыкі, прапанаваныя Беларускім Нацыянальнальніы Сакратарыятам зацьвярджаюцца вальным Соймам суполак.

✅ 2.8. Беларускі Нацыянальны Сакратарыят можа выступаць з інфармацыяй і публікацыямі ў сродках масавай інфармацыі і перад палітычнымі арганізацыямі аб палітыцы і ідэалёгіі Руху «Вольная Беларусь».

Report Page