14 чэрвеня - міжнародны дзень донара

14 чэрвеня - міжнародны дзень донара

Барадзін Алег

У мяне 10 кроваздачаў (Беларусь+Ізраіль). Так што я магу сябе лічыць прафесійным донарам.  Маю другую групу крыві з адмоўным рэзусам. Мінусавыя рэзусы досыць рэдкія, таму такая кроў заўсёды неабходна, выкарыстоўваецца па прамым прызначэнні і ніколі не перапрацоўваецца на плазму. Па статыстыцы маім рэзусам (A(II) Rh -) валодае 4% чалавецтва.

Па досведу магу параўнаць донарства ў Беларусі і Ізраілі. У Ізраілі сутачная неабходнасць спажывання донарскай крыві для выратавання жыццяў хворых і параненых складае каля 1 000 порцый у дзень. У Беларусі не менш за 1050 порцый (380.000 порцый у год).

Донарская кроў прыдатная на працягу 35 дзён, таму доўгатэрміновы запас стварыць немагчыма і неабходны рэгулярны збор донарскай крыві на працягу ўсяго года. Аналага чалавечай крыві таксама яшчэ не распрацавалі, таму толькі мы - донары з'яўляемся адзінай крыніцай крыві ў выпадку неабходнасці зрабіць чалавеку пераліванне крыві.

Толькі здача донарскай крыві зможа выратаваць жыцці людзей, якім патрабуецца пераліванне крыві. Адна ваша доза донарскай крыві можа выратаваць як мінімум тры жыцці.

У Беларусі гэта былі пазаштатныя здачы крыві, дзе я здаваў кроў выключна па просьбе супрацоўнікаў станцыі пераліванні крыві, каб папоўніць адсутныя запасы рэдкага рэзусу.

Першую порцыю крыві ў Ізраілі я здаў у пачатку вайны пасля 7 лістапада 2023 года, калі служба крыві Маген Давід Адам (МАДА) звярнулася да грамадзян з просьбай здаць кроў параненым салдатам Арміі абароны Ізраіля і пацярпелым грамадзянскім з прыфрантавых раёнаў. Каля пунктаў здачы крыві былі шматметровыя чэргі, даводзілася чакаць больш за тры гадзіны сваёй здачы. З таго часу маі здачы крыві сталі рэгулярнымі.  Адзіны нюанс - у Беларусі кроў дазволена здаваць раз на два месяцы, у Ізраілі раз у тры.

Хто можа стаць донарам крыві?

Як у Беларусі, так і ў Ізраілі донарам крыві можа быць любы фізічна здаровы чалавек, ад 18 да 65 гадоў, які адпавядае крытэрам, устаноўленымі нацыянальнымі Міністэрствамі аховы здароўя, на аснове правіл, рэкамендацый і інструкцый камітэтаў трансфузійнай тэрапіі, а таксама кіраўніцтвах FDA і еўрапейскіх кантрольных органаў.

Не варта хвалявацца - збор донарскай крыві выконваецца кваліфікаванымі заборшчыкамі крыві, а абсталяванне, якое выкарыстоўваецца для збору крыві, аднаразовае і стэрыльнае.

Рызыка атрымання небяспечнага захворвання пры здачы крыві нулявая. Пры пераліванні донарскай крыві так, ёсць мінімальная верагоднасць атрымаць вірусны гепатыт і ВІЧ, бо гэтыя хваробы вельмі складана выявіць у крыві заражонага донара ў інкубацыйным перыядзе. Апошнія 15 гадоў усе дозы крыві праходзяць праз жорсткі кантроль і скрынінг з выкарыстаннем інавацыйнага малекулярнага метаду (NAT), які значна павялічвае ўзровень бяспекі пры выкарыстанні донарскай крыві. Так што як здача так і пераліванне донарскай крыві бяспечныя.

У Беларусі кроў здаюць выключна ў стацыянарных пунктах. У Ізраілі, па міма стацыянарных памяшканняў клінік і бальніц, часта выкарыстоўваюць перасоўныя станцыі крыві службы МАДА.

У Ізраілі вялікі працэнт крыві выкарыстоўваецца зараз у ваенны час для аказання дапамогі падраздзяленням Арміі абароны Ізраіля.

Правілы здачы крыві простыя:

- за суткі да здачы неабходна ўстрымацца ад алкаголю, тлушчай ежы і лекаў (антыбіётыкаў).

- забаронена здаваць донарскую кроў людзям, якія маюць цукровы дыябет, лейкамію, лімфаму, якія перанеслі гепатыт В і С, СНІД і яшчэ шэраг вірусных захворванняў.

У Беларусі донар мае значна больш пераваг - статус ганаровага донара з пакетам ільгот, платныя здачы крыві, падвышаная пенсія на 40%, ільготы на праезд у грамадскім транспарце, медыцынскае абслугоўванне па-за чаргой і гэтак далей. У Ізраілі донарства гэта чысты альтруізм - донар не мае ніякіх ільгот і я думаю гэта правільна, бо для падвышэння ўзроўня бяспекі і якасці донарскай крыві вельмі важна, каб збор крыві праводзіўся добраахвотна і без якіх-небудзь грашовых узнагарод.

Максімум, што мае донар у Ізраілі - гэта сертыфікат донара крыві і гематалагічную страхоўку службы крыві МАДА, якая гарантуе забеспячэнне запатрабаванняў донараў, чальцоў іх сем'яў і іх найблізкіх сваякоў (бацькі, браты і сёстры) у донарскай крыві на працягу аднаго года. У маім выпадку як патэнцыйнаму пацыенту з рэдкім рэзусам крыві гэта ідэальны варыянт, бо страхоўка гарантуе мне і маёй сям'і экстранае пераліванне крыві са стратэгічных запасаў МАДА дозы замарожанай крыві рэдкіх падгруп.

Ці карысна донарства?

Баяцца страты крыві не трэба. Вы ведаеце, існуе навукова пацверджаны факт, што для здаровага чалавека донарства крыві карысна. Для нашага арганізма гэта своеасаблівае ўзварушэнне арганізма праз рэзкую страту крыві. Жанчынам у гэтым плане прасцей - яны і так фізіялагічна губляюць частку крыві раз на месяц.  Мужчынскі арганізм у гэтым плане не адаптаваны ўвогуле і страта адносна невялікага аб'ёму крыві можа быць небяспечнай. Праверана ў баявых умовах - калі паранены салдат з'яўляўся рэгулярным донарам, то яго арганізм быў натрэніраваны кровадачамі, і страта крыві ў экстраных сітуацыях для яго была не такой небяспечнай. Страта крыві прымушае усе сістэмы арганізма функцыянаваць у экстрэмальных умовах, накіраваных на кампенсацыю кровастраты.

Я вам скажу больш - пасля здачы крыві паляпшаецца настрой і з'яўляецца нейкая бадзёрасць. А ўсё таму што пры кровастраце, а па факце стрэсе наш мозг вылучае эндарфіны (гармоны шчасця і адважнага настрою).

Напрыканцы скажу, што донарства крыві вельмі важна. І ў гэты дзень я быў бы рады, калі кожны з нас зробіць свой унёсак у справу выратавання жыццяў і далучыцца да нацыянальных праектаў «Донараў крыві» ў сваіх краінах.


Барадзін Алег, былы палітвязень. Жыву ў Ізраіле.

https://prisoners.spring96.org/ru/person/aleh-baradzin

Report Page