1. Вызначэньне
✅ 1.1. Рух «Вольная Беларусь» (поўная назва «Нацыянальна-Вызвольны рух «Вольная Беларусь») – гэта дэмакратычнае, салідарнае, нацыянальна-вызвольнае грамадзка-палітычнае рушэньне беларусаў, якое створана і дзейнічае дзеля вызваленьня Беларусі з-пад расейскай акупацыі і з-пад антыбеларускага рэжыму ўлады, усталяванай ў 1994 годзе.
✅ 1.2. Рушэньне накіравана на захаваньне і разьвіцьцё нацыянальнай самаідэнтычнасьці беларусаў шляхам нацыянальна-культурнага асьветніцтва і адукацыі ў Бацькаўшчыне і за мяжой – усюды, дзе ёсьць беларусы.
✅ 1.3. Рушэньне грунтуецца на беларускай нацыянальнай ідэі «Адраджэньне», яднаецца на «Палітычных прынцыпах» арганізацыі і задачах Руху «Вольная Белароусь», шануе ідэалы волі і незалежнасьці Беларусі, сцьверджаныя 25 Сакавіка 1918 года і 25 Жніўня 1991 года.
У арганізацыйных дачыненьнях Рух кіруецца гэтым Статутам.