***

***


П'еса

(усе савпадзенія случайны і персанажы прыдуманы)


Акт 1

Пусты кніжны магазін. З кабінета (вугал, загарожаны шкафам) даносяцца галаса.

Прадавец. Нашы кнігі ніхто не купляе.

Іздацель. Нашы кнігі купляюць лепшыя людзі краіны. Такіх людзей мала, вось бы яшчэ крытыкі…

Прадавец. А што крытыкі? Навошта ім купляць, калі ты бясплатна раздаеш?

Іздацель. Мне не шкада, але яны пішуць нейкую чуш, а потым ніхто не купляе.

Званіць целефон. Мужчына выходзіт з кабінета, бярот трубку.

Прадавец. Крама «Дж», слухаю вас. Вам патрэбен выдавец? Хвіліначку.

Ложыт целефон і ходзіт з вугла ў вугал. Аткашліваецца, вазврашчаецца.

Іздацель: Слухаю. Цікавая камерцыйная прапанова? Нам нічога не трэба, у нас усё ёсць. Гэта літаратары? Вас ніхто не чытае! Якая яшчэ прапанова? Прыехаць? Навошта? Колькі вас? Піць не буду! Добра, чакаю.



Акт 2

Іздацель і яго госці.

Пераводчык. Можа зачынімся?

Прадавец. Я табе зачынюся! Чаго хацелі?

Літаратар. Нам патрэбны герой.

Іздацель. Дык у чым праблема, Валодзя? Ты з братам столькі рознай хераты напісаў, што не мне вас вучыць, як прыдумляць за Маргарэт Мітчэл.

Літаратар. Я пісаў «Дэкамерон» і казкі пра Мінск!

Іздацель. Пінск, Мінск, Ландон! Сам напісаў, сам прачытаў. Чаго ад мяне трэба?

Літаратар. Нам патрэбен герой, які выцягне сучбелліт.

Прадавец. Прам так возьме ды выцягне?

Літаратар. Так! Мы разам створым вобраз, які зацікавіць усіх, найперш цэлевой аўдыторыяй будуць жанчыны.

Паэтка. Никогда не назову людей целевой аудиторией. Никогда. Если что, распните меня, пожалуйста.

Гандляр. Сабіначка, у цябе муж – юрыст. Сама сябе распінай. Валодзя, працягвай.

Літаратар. Дык вось. Герой не з тусоўкі, увесь такі таемны, аж усрацца. З гораду, але жыць будзе на хутары, бо расчараваўся.

Пераводчык. Скажы пра сральню.

Літаратар. Сяргей, сральня, космас, каза – гэта дэталі.

Пераводчык. Без гэтага нічога не атрымаецца.

Літаратар. Добра. Наш герой будзе лупіць па тэмах, ад якія жанчыны енчаць.

Іздацель. Як Стас Міхайлаў?

Літаратар. Так, звычайная папса, а што рабіць, калі месца для вытанчанай літаратуры практычна не засталося. Наш герой будзе пісаць пра вёску ў жанры гістарычных анекдотаў.

Іздацель. Абавязкова з гумарам і можа з эротыкай.

Літаратар. Эротыка – мая тэма! Яшчэ я – мастак.

Іздацель. Такая эротыка, Валодзя, што твая жонка верыць, што ты не спіш з мадэлькамі.

Літаратар. Не верыць!

Іздацель. Працягвай, купідон наш з Цэнтральнага.

Літаратар. Жанчыны будуць захапляцца нашым героем, узгадаюць бабулек, водары з дзяцінства. Настальжы і ўсе такое. Тут важна рэакцыя! Напрыклад, будзем хваліць яго на людзях, а ў інтэлектуальных суполках сядзець з выглядаў «ну вы ўсё ж разумееце».

Іздацель. Менавіта, патрэбен канфлікт! Адныя будуць хітрыць, тусоўка героя нашага не прымаць, моладзь зайздросціць. (Дастае мабільны, звоніць) Антон? Слухай, я тут нарэшце сустрэў маладога аўтара, ён усіх парве. Хуясік! Які яшчэ Стасік? Алё! Рэп напішаш? Кінуў прышчавенькі слухаўку!

Прадавец. А што за Стасік?

Літаратар. Ёсць там адзін, косіць пад Сыса, але ў пачоце ў Якубовіча.

Іздацель. Стасік з Саўбелкі?

Пераводчык. Стасік з фэйсбуку. Калі той будзе тапіць за нашага героя, я прынцыпова буду супраць.

Паэтка. Сядзеў. Не чапаў.

«Божа, за што яны так», -

Піша брат-рыба.

Літаратар. Хайку?

Паэтка. Ой, прабачце, нешта накаціла.

Іздацель. Накаціце потым! Працягваем! Для поспеху трэба, каб газеты пісалі!

Пераводчык. Газеты больш не выходзяць. Прасралі.

Рэдактар. Я выбачаюся, у нас штодня 50 тысяч унікальных наведвальнікаў…

Іздацель. Васіліч, праўду кажа Сярожа, прасралі вы паперу. Падцерліся.

Рэдактар. Яны там усе ў Празе разумныя.

Іздацель. Карацей, Васіліч, вы знаходзіце нашага героя, падключаеце стасікаў-шмасікаў, злуеце ўсіх астатніх пісьменнікаў. Вам усе сліўкі!

Рэдактак. Вяршкі.

Іздацель. Шмаравідлы!

Пераводчык. Толькі давайце адразу дамовімся, што ні «гедройцаў» яму, ні «кніггоду».

Голас па скайпе. «Гедройца» трэба яшчэ заслужыць!

Іздацель. Зганяць у Галяндыю аўтаспынам. Макс, я так разумею, героя нашага ты не будзеш любіць?

Голас па скайпе. Якога літражна? Я буду сама нейтральнасць!

Рэдактак. Наш герой – талент! Што вы за людзі? Кодла, заўжды вы так. Тусоўка!

Прадавец. О, Васіліч ужо ўвайшоў у вобраз. Выдатна, давайце яшчэ папросім Пінігіна паставіць спектакль?

Іздацель. Пінігін нас нават слухаць не будзе!

Голас з шасцітомніка Шамякіна: Спакойна таварышы, мы вас унімацельна слушалі і вообшчэм стратэгію адабраем. Рабіця, з Пінігінам праблем не будзет. Дажэ разрашаем, штоб наш герой пакрытыкаваў власць. Ціпа «мы вас не баімся».

Іздацель. Не ваш герой, а наш.

Голас з шасцітомніка Шамякіна. Ужо наш саўмесны. У нас магазін адкрыты? Сейчас ён прыйдзёт.

Звоніць калакольчык. Паяўляецца маладой парань.

Маладой парань. Здрасьце. Я, Андрэй.

Літаратар. Хуй, гаўно і муравей. Не, ты – Андрусь і хутка я ўручу табе прэмію. Купі капялюш і чырвоныя кеды.