Інтэрв'ю з аналітыкам каманды Entity Аляксеем TheChosenone Караневічам.

Інтэрв'ю з аналітыкам каманды Entity Аляксеем TheChosenone Караневічам.

Kotik

Я вырашыў, што вас магчыма зацікавіць першае для гэтага канала інтэрв'ю на беларускай мове, таму стаў шукаць падыходнага на гэтую ролю чалавека.
Мне ўдалося дамовіцца з адным вельмі цікавым чалавекам, каб ён адказаў на невялікую колькасць пытанняў для нас з вамі.

Першым у якасці інтэрв'юяванага чалавека вырашыў сябе паспрабаваць Аляксей TheChosenOne Караневiч, ex гулец каманды Nemiga і дзеючы аналітык каманды Entity.


  • У Dota 2 я пачаў гуляць у студзені 2012 года. Праз чатыры гады я вырашыў паспрабаваць пагуляць у розных стаках і трапіў у каманду Nemiga, дзе правёў каля пяці гадоў сваей кар'еры. У канцы 2022 года вырашыў паспрабаваць сябе ў ролі трэнера і аналітыка.


  • Падчас праходжання TI 2022 года я размаўляў з трэнерам і гульцом каманды Entity, Метрымам і Фішманам, даваў ім некаторыя парады і дзяліўся сваім бачаннем гульні. Наўрад ці яны выкарыстоўвалі мае падказкі, але, відаць, мае думкі аказаліся ім блізкімі. На наступны сезон яны вырашылі шукаць аналітыка, і Метрым напісаў мне.


  • Падчас турніраў я рыхтуюся да гульняў супраць усіх апанентаў і збіраю статыстыку з турніру як нашай каманды, так і іншых удзельнікаў турніру.
    Па-за турніраў я больш працую з лікамі і вывучаю, што добра працуе ў пабліках. Я перадаю гэтую інфармацыю камандзе, гляджу відэа матчы, даю зваротную сувязь і прапаную альтэрнатыўныя пункты гледжання. Акрамя таго, рыхтую нейкую дадатковую інфармацыю па запытах ад трэнера і гульцоў.
  • Максімальна станоўчыя ўражанні ад працы з гульцамі, так як усе яны з'яўляюцца цір адзін ўзроўню гульцамі і маюць высокі ўзровень разумення гульні.

Watson - вечны топ адзін, скромняга.

Stormstormer - гігачад, заўсёды на пазітыве і поўны энергіі.

Gabbi - нестандартна думаючы гулец, і ўсе яго задумкі працуюць.

Kataomi` - геній гульні, і калі ён у патоку, гэта лепшы гулец у Dota 2.

 Fishman - аплот стабільнасці і энергіі.


  • На дадзены момант у мяне ў камандзе толькі адзін Stormstormer з Еўропы, але раней яшчэ быў Tobi. Нельга сказаць, што ёсць нейкія станоўчыя якасці, якіх няма ў гульцоў з СНД. Нават цяпер на турнірах відаць, што і ў Еўропе, і ў СНД ёсць моцныя склады. У Еўропе таксама гуляе шмат гульцоў з СНД у топавых камандах.


  • Так, атмасфера падчас буткемпа была выдатнай. Падчас гульняў у нас была максімальная рабочая і факусаваная атмасфера, а пасля гульняў мы праводзілі час весела, уладкоўваючы нейкія актыўнасці і шмат абмяркоўваючы Dota 2. Буткемп і турніры разам з камандай заўсёды прыносяць задавальненне!


  • На буткемпе пануе максімальна рабочая атмасфера, і ты ўвесь час абмяркоўваеш Dota 2. Гэта спрыяе больш хуткаму развіццю і дазваляе выпраўляць памылкі больш эфектыўна.


  • Плануем правесці буткемп ў Сербіі адразу пасля DreamLeague Season 21, а пасля адразу адправімся на The International!

  • На працягу сезона я выконваў розныя абавязкі, таму што мы шукалі спосабы, як лепш выкарыстоўваць мае моцныя бакі на карысць каманды. Я ўвесь час змяняюся і шукаю шляхі для паляпшэння, а таксама вельмі цаню фідбэк ад каманды. Упэўнены, што выконваю добрую працу, але заўсёды ёсць месца для росту і паляпшэнняў. Вынік маёй працы мы зможам ацаніць ужо на галоўным турніры года - the International!


  • Не, я не хацеў бы вярнуцца на пазіцыю гульца. Але калі б я вярнуўся, то палічыў за лепшае б гуляць на тройцы або адзінцы, так як атрымліваю задавальненне ад гульні на гэтых ролях!


  • Складанае пытанне, думаю кіберспартыўнага каманда - гэта ўжо ўкладанне для фінансава забяспечаных і багатых людзей, або арганізацый, якія ўспрымаюць гэта не як заробак у першую чаргу. Нам і так пашанцавала, што ёсць Nemiga, бачыў у Betera з'явіўся склад па CS:GO, магчыма я яшчэ кагосьці выпусціў. Стабільна шмат арганізацый будзе толькі калі кіберспорт працягне далей развівацца да ўзроўню класічнага спорту. Пры гэтым у нас шмат добрых гульцоў і з'яўляюцца заўсёды новыя таленты, але пакуль прабівацца ў топы даводзіцца праз каманды іншых краін.

Так, ну!
Саппорты: Fishman і Hellscream, так як я з імі гуляў і яны вельмі моцныя, а іх геймплэй добра дапаўняе адзін аднаго.

Мiдэр: Лёха Aincrad, так як ён дасведчаны гулец і паказвае добрыя вынікі, атрымліваецца гулец з якім я таксама гуляў.

Кэры: Smiling Knight, бярэм TI гульца каб мець надзейнага тащера.

Оффлэйн: TheChosenOne, бярэм яго, так як яго лічу моцным гульцом, будзе па 15 паблік у дзень гуляць.

Трэнера прыйдзецца браць чалавека не з Беларусі, MeTTpuM быў бы добрым выбарам!

  • Я б параіў маладым гульцам заўсёды шукаць шляхі для развіцця і вучыцца на сваіх памылках.
    Важна таксама прыслухоўвацца да дасведчаных гульцоў і трэнероў, якія могуць даць каштоўныя парады і кірунак для росту.
    Цярпенне і настойлівасць таксама гуляюць вялікую ролю на шляху да поспеху.


А я ў сваю чаргу параю ўсім чытачам падпісацца на тэлеграм канал Аляксея, дзе ён дзяліцца сваімі думкамі на тэмы звязаныя з механікай гульні, абнаўленнямі, а таксама праводзіць аналіз турнірных гульняў - Лiнк на канал!

Дзякуй Табе вялікі Аляксей за інтэрв'ю, мне сапраўды было прыемна з табой пагутарыць.

Жадаю вам поспеху і ўсяго вам найлепшага на the International!



Report Page