Інтэрв'ю-прадстаўленне: Наста “Lopasat” у фільме "Пойдзем гуляць!"

Інтэрв'ю-прадстаўленне: Наста “Lopasat” у фільме "Пойдзем гуляць!"

Марк Круглоў

Нягледзячы на міграцыйныя патокі, беларуская кіберспартыўная прастора працягвае папаўняцца новымі блогерамі. На папярэднім тыдні свой канал “Пойдзем гуляць!” пачала весці Наста “Lopasat”. Што ў ім цікавага, і чаму асабіста Наста будзе добрым правадніком у мір кіберспорта і гульняў - чытайце ў міні-інтервью!

Распавядзі пра сваю кар'еру ў кіберспорце. Дзе пачынала, кім працавала далей?

Можна сказаць, што кіберспартыўная кар'ера пачалася ў 2015 годзе. Тады я з маім сябрам пачалі арганізоўваць турніры па Hearthstone. Blizzard тады вяла вельмі добрую палітыку па падтрымцы арганізатараў, дасылалі сувеніры, размяшчалі інфармацыю аб турнірах у афіцыйных пабліках. Потым былі млявыя спробы турніраў па Dota 2 і Overwatch, але яны атрымалі значна меншы за ахоп. Потым была праца з БАКС, і там я ўжо з галавой пагрузілася ва ўсю Гульню тронаў беларускага кіберспорту. Сапраўды, у мяне былі вялікія амбіцыі, і я жадала працягваць працаваць у кіберспорце, але акалічнасці ўзялі сваё. У 2021 я пачала працаваць з Украінскай асацыяцыяй кіберспорту, і гэта стала маёй апошняй кар'ернай кропкай.

За ўсі гады ў нашай неўдзячнай індустрыі ты да яе не астудзела?

Кіберспорт гэта ў першую чаргу людзі - гульцы, каментатары, арганізатары. Можна стаміцца ад Dota 2, але складана стаміцца ад палаючых сваёй справай і поўных надзей людзей.

Якая гісторыя ці падзея была самай цікавай для цябе за гэтыя гады?

Было шмат усяго цікавага, складана вылучыць нешта адно. Але раскажу гісторыю, якую заўсёды расказваю на гутарках, калі мяне пытаюцца пра стрэс-мэнэджмент. Гэта было яшчэ падчас турніраў па Hearthstone. Мы рабілі начны івэнт, прымеркаваны да BlizzCon. Сабралася не так шмат людзей, крыху больш за сотню. Многія непаўналетнія. І вось дзесьці апоўначы да нас падыходзіць уладальнік пляцоўкі і кажа "ўсе рабят згортвайцеся, я не сказаў саўладальніку што вы тут, а ён у лютасці." Ноч, сотня чалавек, і нам трэба ўсё заканчваць, усіх выганяць і хаваць сваю рэпутацыю. У тую ноч мне з маім калегам прыйшлося дэманстраваць цуды дыпламатыі. Мы змаглі знайсці і забраніраваць новую лакацыю, бязбольна перавесці гледачоў і тэхніку і нават не страціць у грошах. Мараль гісторыі - ніякіх вусных дамоўленасцяў дзеці, толькі паперы з пячаткамі.

Чым займаешся цяпер?

Цяпер я працую з IT. За апошні год я атрымала дадатковую адукацыю і папрацавала над парай цікавых праектаў, не звязаных з кіберспортам. І нават сама выкладала на IT курсах. Але зараз я ўсё езе знаходжуся ў пошуку цікавых праектаў, з якім я змагла б стабільна працаваць некалькі гадоў. Вельмі я стамілася ад пастаянных змен. Дарэчы, я нават думала стварыць канал не пра кіберспорт а пра прафесію Product manager, але для яго набралася менш матэрыялу. Але магчыма гэтую ідэю я таксама рэалізую.

Чаму вырашыла завесці тэлеграм-канал? І чаму на беларускай мове?

Як я ўжо пісала, мяне натхнілі мае сябры, якія масава сталі заводзіць тэлеграмы каналы. Мне падалося, што я таксама магу расказаць нешта цікавае. Пры гэтым мне было важна пісаць на беларускай мове. Я сама яе яшчэ вельмі дрэнна ведаю, і хацелася б падняць свой скіл, каб мець магчымасць свабодна размаўляць. Калі я пачала шукаць, што можна паглядзець ці пачытаць на беларускай мове – я знайшла не так шмат кантэнт мэйкераў, якія пішуць пра нешта са сферы маіх інтарэсаў. Таму я вырашыла стаць такім кантэнтмэйкерам сама для сябе.

А яшчэ, ведаеце, у эміграцыі дастаткова самотна, таму былі надзеі яшчэ сяброў знайсці з дапамогай канала.

Што ты плануешь посціць у сваім тэлеграм-канале?

Ды я і сама не ведаю))) Я напісала невялікі кантэнт план - хачу расказаць аб цікавых праектах, з якімі я працавала та аб невідавочных праблемах, з якім сутыкаецца кіберспорт. І крыху пра гульні, якія мне падабаюцца. Жадаю каб Hearthstone і Genshin перасталі быць чымсьці маргінальным. Ну і яшчэ я думала пасціць мемы смешныя, але я яшчэ ніводнага не прыдумала.

Ёсць лі звязаные с каналам асабістыя мэты?

Я не задумвалася пра нейкія асаблівыя мэты канала. Мне падаецца, што зараз Беларускі кіберспорт цікавы толькі ўнутраным удзельнікам рынку, тусоўцы арганізатараў. А людзі збоку не вельмі добра ведаюць, што адбываецца. Таму я хачу праз гэты канал расказаць людзям, якія не ў тусоўцы, але цікавяцца кіберспортам і геймінгам, што ў Беларусі гэта таксама ёсць і актыўна развіваецца.

Пакуль адказвала, прыдумала яшчэ адну мэту. У горадзе, у якім я нарадзілася насельніцтва 30 000 чалавек. Ён вельмі малы. Я не магу туды вярнуцца, але вельмі сумую. Таму пастаўлю сабе за мэту набраць 30 000 падпісчыкаў, каб думаць, што мой горад заўсёды са мной, у адным тэлеграм канале.

Ітак, чаму ж я павінен сачыць за каналам?

Слова тое якое - павінен! Не павінен. Аднак, калі вы падпішыцеся, то вялікі шанец што вы прачытаеце пра цікавыя кіберспартыўныя праекты і ўбачыце як мінімум тры смешных мема.

Report Page