Інструкцыя па запаўненні часткі падатковай дэкларацыі ў Літве, каб далучыцца да праекта «Будуй сваё»

Інструкцыя па запаўненні часткі падатковай дэкларацыі ў Літве, каб далучыцца да праекта «Будуй сваё»

Праект «Будуй сваё»

Вярнуцца на старонку праекта.

❗️Дадзеныя партнёра – індывідуальны код VšĮ ZUBR.in: 306160406

Прыклад запаўнення дэкларацыі ⬇️

1. Заходзіце на сайт https://deklaravimas.vmi.lt/ і націскаеце на «Prisijungti» / «Увайсці».

2. Выбіраеце метад аўтарызацыі праз знешнія сістэмы, напрыклад, з дапамогай банкаўскага акаўнта, праз пошту з электронным подпісам ці праз мабільную інфраструктуру электроннага подпісу.  У нашым выпадку гэта трэці варыянт.

Уводзіце асабістыя даныя, націскаеце кнопку «Tęsti» / «Працягнуць» і пацвярджаеце аўтарызацыю на тэлефоне.

3. Пасля аўтарызацыі ў сістэме абіраеце «STRUKTŪRA» / «Структура сайта» ў верхнім куце.

4. Далей шукаеце раздзел «Parama» /«Падтрымка» і націскаеце на «Prašymas skirti paramą» / «Запыт на падтрымку».

5.  У  адкрытым акне запаўнення формы абіраеце «2024 год» і націскаеце на «значок глобуса». Нагадваем, што пералік часткі падаткаў падаецца асобнай формай незалежна ад асноўнай дэкларацыі.

6. Пры кліканні на значок глобуса адкрыецца акно падтрымкі. Каб пачаць запаўненне, націскаеце «Tęsti» / «Працягнуць».

7. У акне пошуку, якое адкрылася, уводзіце код атрымальніка 306160406 (індывідуальны код нашага партнёра – «VšĮ ZUBR.in»). Калі даныя партнёра адлюструюцца ў форме, націскаеце «Tęsti» / «Працягнуць».

8.  У акне, якое адкрылася, упісваеце неабходныя для заяўкі звесткі:

доля падатку – «1,2 адсотка»;
падатковы перыяд пералічэння – «2024»;
мэта падатковай часткі – «SVAE».

Пасля ўводу даных націскаеце «Išsaugoti» / «Захаваць».

9. Правяраеце правільнасць уведзеных даных, калі ўсё дакладна, націскаеце «Taip, teisingi» / «Так, правільна».

10.  Пераканаўшыся ў правільнасці даных, націскаеце ў акне «Formuoti prašymą» / «Сфарміраваць заяўку».

11. Пасля падачы заяўкі вы ўбачыце выбранага бенефіцыяра (нашага партнёрa – «VšĮ ZUBR.in») і выдаткаваную частку падаходнага падатку. Націскаеце «Pateikti» / «Адправіць», каб накіраваць запыт EDS у Дзяржаўную падатковую інспекцыю.

12. Дэкларацыя пададзена. Вы справіліся! :) У асабістым кабінеце выбіраеце запоўненую дэкларацыю і націскаеце «Аtsisiųsti PDF» / «Спампаваць PDF».

13. Робіце скрын* або фота адкрытага дакумента так, каб была бачна арганізацыя і яе код. Вяртаецеся на наш сайт для таго, каб загрузіць скрын і ўзяць удзел у праекце лічбавага самакіравання «Будуй сваё».

*Мы не просім дасылаць асабістыя даныя на скрыншоце.

Далучайцеся да праекта лічбавага самакіравання «Будуй сваё», каб сваімі простымі дзеяннямі рабіць вялікія справы. 

Дзякуй за тое, што вы з намі!

Вярнуцца на старонку праекта і даслаць скрыншот.

Report Page