Інфармацыя пра прадстаўнікоў СМАЛРЭСЦЭНТРА (23.11.2024)

Інфармацыя пра прадстаўнікоў СМАЛРЭСЦЭНТРА (23.11.2024)

Смаленскі Рэспубліканскі Цэнтр
Аляксей Бараноўскі, Ян Рудзiк, Вадзім Сідараў, Сяргей Фралоў

Аляксей Бараноўскі, нарадзіўся ў 1981 годзе ў Смаленску. Мае тры вышэйшыя адукацыі: журналістыка, дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне, юрыспрудэнцыя. У 2001 годзе — прэс-аташэ футбольнага клуба «Крышталь» (Смаленск), у 2001–2002 гадах працаваў у прэс-цэнтры Адміністрацыі Смаленскай вобласці (у часы губернатара Аляксандра Прохарава). У 2010 годзе ўвайшоў у спіс 20 лепшых праваабаронцаў Расіі па версіі Грамадскай палаты РФ. З 2019 года — адвакат Адвакатскай палаты Маскоўскай вобласці і Савета адвакатаў Кіева.

Аляксей Бараноўскі

Ян Рудзiк, нарадзіўся ў 1993 годзе. Блогер і журналіст, былы рэдактар медыяпраекта Nexta у 2020–2021 гадах. За сваю журналісцкую дзейнасць быў завочна асуджаны судом рэжыму Лукашэнкі на 19 гадоў і ўключаны ў «тэрарыстычны спіс». Дэлегат Каардынацыйнай рады Беларусі, адзін з лідараў руху беларускіх нацыяналістаў «РУХ». Арганізаваў прэс-канферэнцыю кіраўніка Смаленскага Рэспубліканскага Цэнтра Уладзіслава Жывіцы ў Беларускім доме ў Варшаве і забяспечыў інфармацыйную падтрымку гэтай ініцыятыве ў беларускім асяроддзі.

Ян Рудзiк

Вадзім Сідараў, нарадзіўся ў 1977 годзе. Па мужчынскай лініі мае карані ў Рослаўшчыне, жонка і маці ix дзяцей мае карані (па лініі мацi) у Гжатшчыне. Кандыдат юрыдычных навук у Расіі, дактарант этналогіі Карлава ўніверсітэта у Празе (Чэхія). У Расіі займаўся юрыдычнай, грамадскай і публіцыстычнай дзейнасцю. Апошнія два кірункі працягвае ў палітычнай эміграцыі з 2009 года. Аўтар шматлікіх публікацый па этнапалітыцы, геапалітыцы і гісторыі, у тым ліку ў міжнародных СМІ («Радыё Свабода», TRT на расейскай мове і інш.).

Вадзім Сідараў

Сяргей Фралоў, нарадзіўся ў 1977 годзе. Дзяцінства правёў на радзіме свайго бацькі — у Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці. Па бацьку мае карані ў Шумяцкім, Крычаўскім, Мсціслаўскім і Клімавіцкім раёнах. Бацька меў беларуска-польскае паходжанне і паходзіў са старажытнага шляхецкага роду Бонч-Асмалоўскіх. Па лініі маці Сяргей мае чарнігаўскія і данскія карані. У маладосці прафесійна займаўся боксам і дасягнуў значных поспехаў, але аўта аварыя прымусіла яго завяршыць спартовую кар’еру. Пасля гэтага стаў адным з даследчыкаў гісторыі Шумяцкага раёна і суседніх рэгіёнаў гістарычнай Мсціслаўшчыны. Яго праца адкрыла новае бачанне мінулага гэтых земляў, іх культурнага і гістарычнага значэньня. З сярэдзіны 2000-х гадоў актыўна прасоўвае беларускую культуру на памежных тэрыторыях Смаленскай вобласці, спрыяючы адраджэнню традыцый і ўмацаванню сувязяў з Беларуссю.

У 2014 годзе стаў арганізатарам першага рэферэндуму аб далучэнні Шумячскага раёна Смаленскай вобласці да Рэспублікі Беларусь. Ініцыятыва выклікала шырокі грамадскі рэзананс. Беларуская прапаганда падтрымала рэферэндум, а тагачасны губернатар Смаленскай вобласці Аляксей Астроўскі прапанаваў перадачу Беларусі Хіславіцкага, Шумяцкага і Руднянскага раёнаў. Акрамя таго, Сяргей з’яўляецца сузаснавальнікам YouTube-канала «Беларуская Смаленшчына» і фактычна яго кіраўніком. Праект прысвечаны папулярызацыі гісторыі, культуры і традыцый смаленскіх земляў і іх унікальных сувязяў з Беларусьсю. У асабістым жыцці Сяргей жанаты, мае дачку і двух сыноў. Сёньня ён працягвае актыўна займацца гістарычнымі даследаваннямі, аховай культурнай спадчыны і развіццём памежных рэгіёнаў. Яго дзейнасць накіравана на ўмацаванне сувязяў паміж Смаленскай вобласцю і Беларусьсю, захаванне гістарычнай памяці і папулярызацыю багатай культурнай спадчыны Смаленшчыны.

Сяргей Фралоў


Report Page