Задание 6

Задание 6

Екатерина Кот

Я буду писать текст для клиента. На белорусском языке. Простите, что не перевела на русский.

***

— Крута!!!— часцей за ўсё гавораць людзі, калі прыходзяць забіраць партрэт, заказаны па фота.

Я пытаю: «Пазнаеце?»

— Ага,— чую ў адказ.

Мне, канечне, прыемна. І чалавеку — радасць ад уяўлення, калі ён будзе гэта дарыць блізкаму чалавеку.

Звычайна, заказваюць партрэт па фота менавіта для падарунка-сюрпрыза. І калі карціна ўдалася — будзе шмат станоўчых эмоцый.

Каб заказаць партрэт мастаку дастаткова выслаць фотаздымкі на электронную скрыню vvvkate@mail.ru

Пасля ўзгадняем якасць фота, выбіраем фармат паперы ці палатна, тэхніку (угаль, пастэль, алей), колькасць людзей, удакладняю тэрмін выканання і цану.

Пасля трэба зрабіць перадаплату на тэлефон. І пачынаецца праца!

Калі партрэт гатовы я папярэджваю па тэлефоне ці іншым спосабам.

Канчатковая аплата калі чалавек атрымлівае партрэт. Магчыма адпраўка па пошце.

Малюю я якасныя і падобныя партрэты ўжо больш 15 год. Маю вышэйшую мастацкую адукацыю.

Мне вельмі хочацца, каб мае партрэты прынеслі ў ваш дом толькі прыемныя эмоцыі, радасць і добры настрой!

Report Page