Ноч.

Ноч.

Андрэй Цецярук

Ноч. Хмары чапляюць вяршыны дрэў. Машына ехала ў Гомель. Быў густы туман, праз які нічога не ўбачыць без яркіх фар. Хуткасць дзвесце.


У «Таёце» ехала тры чалавекі. Ззаду паказаўся чорны седан. Ён набліжаўся, нібы пікіруючы сокал да беднай мышы. І вось яны ўжо параўняліся. Кіроўца «Таёты» напружана глядзеў то на седан, то на дарогу.


Удар у бок. «Таёту» зносіць на ўзбочыну, але яна ўтрымлівацца на дарозе. Другі ўдар. Усе ў машыне ўжо вельмі спалоханы. Трэці ўдар - і аўтамабіль ляціць на ўсёй хуткасці ў дрэва.


Аварыя. Машына змянілася да непазнавальнасці: дзверы адляцелі, матор поўнасцю вайшоў у салон, шыб быццам і не было… Ніхто з пасажыраў не выжыў.


Потым скажуць, што кіроўца заснуў…



___

У памяць быўшага маёра КДБ

Г…га Алеся

Report Page