МЫШ

МЫШ

Атаесамленьне / Atajesamleńnie


Маленькi грызун, з якiм у беларусаў звязана цэлая сiстэма ўяўленняў i вераванняў. Iснуе павер'е, што ноччу ў вобразе мышы прыходзяць душы памерлых, каб даесцi пакiнутыя кусанкi хлеба. Аднак пасля такога вiзiту ў гаспадара маглi забалець зубы, з другога боку, раiлi даядаць па едзены мышшу хлеб, каб папярэдзiць зубны боль. Прыналежнасць мышы да грызуноў легла ў аснову ўяўленняў аб тым, што менавіта яна прыносіць зубы маленькім дзецям. Дзеля таго каб зубы ў дзіцяці рэзаліся хутчэй, на Віцебшчыне выкарыстоўвалі галаву, адарваную ў жывой мышы, сцертую ў парашок, які ў мяшэчку навязвалі малому на шыю. Малочныя зубы кiдалi на каптур печы са словамi: «Мышка, мышка, на табе лубяны, а мне дай касцяны». Даволi папулярным спосабам лячэння хворых зубоў выступае зварот да продкаў, Месяца i да т. п. Вiдаць, i мышы у падобных выпадках дапамагаюць менавiта як прадстаўнiкi памерлых. Такое аднясенне мышы да продкаў, да замагiльнага свету назiраецца i ў прадказаннях смерцi: калi ў доме цяжка хворы, а дзесці пачне грызцi цi пiшчаць мыш, хворы неўзабаве памрэ; нядобрым знакам лiчылi i тое, калi мыш пагрызе чыё небудзь адзенне цi пачне скрэбсцiся пад ложкам. Зяўленне ў хаце вялiкай колькасцi мышэй таксама прадвяшчала вялiкае няшчасце. Прыналежнасць мышы да хтанiчнага, варожага чалавеку свету выяўляецца ў здольнасцi ведзьмаў набываць яе аблiчча на Купалле (Слонiмскі павет). Убачыць мноства мышэй у сне прыкмета надыходзячага голаду. З другога боку, тая акалiчнасць, што мыш зяўляецца самым дробным сысуном у сялiбе, тлумачыла мыш у сне i як прыкмету цяжарнасцi. Суаднесенасць мышы з «iншасветам», «нячыстай сiлай» выяўляецца i ў легендзе аб сусветным патопе, калi мыш, створаная Чортам, прагрызае дзiрку ў каўчэгу.


Уяўленнi пра сувязь мышы i нячыстай сiлы выяўляюцца ў паверях, згодна з якімі ў памерлага чарадзея з рота выскоквае пацук, ведзьма пераўтвараецца ў мыш i пад., і працягваюць тое ж суаднясенне гэтай iстоты з душамi памерлых, з iншасветам. Параўнаем так сама выраз «сядзiць як мыш пад мятлой» (а венiк звычайна ўспрымаецца як адзiн з локусаў дамавiка). Менавiта як апекуна i дарадцу (якiмi i ёсць продкi) малююць мышам чарадзейныя казкi: яна дапамагае Янку адшукаць залатую табакерку, падчарцы аб хiтрыць мядзведзя ды iнш. Высушаныя мышыныя вочкi, якiя носяць пад кашуляй на грудзях, мусiлi засцерагаць ад сурокаў з боку «дробнага чараўнiка». I ўсё ж хтанiчныя рысы далучаюць мыш да «адмоўных» iстот. Яе дэманiчная прырода зафiксавана ў беларускiм варыянце вядомай казкi пра курачкурабку, дзе метафарычна апiсваецца канец свету, калi нават поп запалiў царкву з прычыны таго, што мыш разбiла яйка (а яйка мiфалагiчна тоеснае сусвету). Ёсць меркаваннi, што расказвалася казка пра мыш i залатое яйка напярэдаднi Калядаў, калi «сонца на небе знiкала i людзi баялiся, цi адродзiцца яно iзноў». Такім чынам, маленькая мыш аказваецца прычынай вялікай катастрофы: ланцуг прычынна незвязаных падзеяў прыводзіць да таго, што згарае царква, якая ў дадзеным вы падку таксама выступае сімвалічным заменнікам усяго Сусвету (параўн. разбітае яйка з Кашчавай смерцю і па сутнасці сваёй навагодні звычай біцця велікодных яек як выразныя касмаганічныя сімвалы). Беларусы залічаюць мыш да мiфiчных гаспадароў поля , iм часам прысвячалiся апошнiя каласы, бо быццам «мышы годуюць зэрно» «тры колоскы прыгнет до зэмлi i прысыпiт iх, нехай мышы годуюць зэрно, каб не загiнуло». Шматлiкiя спосабы выгнання i вывядзення мышэй у большасцi маюць асновай мiфалагiчныя ўяўленнi. На Вiцебшчыне мышэй называлi панначкамi, пакiдалi iм на полi хлебсоль, у склеп цi пад стог сена клалi тры каменьчыкi з трох палёў ды iнш. Снапы звозiлi ў пуню ў дзень, на якi ў тым годзе прыпала Звеставанне; як закопвалi гароднiну, прыказвалi: «Як на том свеце бацька i матка i ўсе нябожчыкi не ядуць, так i мыша таксама не есцi». У беларускім фальклоры ёсць сюжэт, які ў тэрыяморфным кодзе апісвае ўзнікненне некаторых семіятычных апазіцый, у прыватнасці, сабакі і ката і адначасова ката і мышы. Згодна з ім, даўней сабакі, каты і мышы жылі ў поўнай згодзе паміжсобку, але пасля таго як кот (котка) не ўпільнаваў паперы, у якіх былі запісаны ганаровыя правы сабакі, і мышы пагрызлі іх, пазбавіўшы тым самым сабак іх спрадвечных правоў, пачалося варагаванне сабак з катамі, а катоў з мышамі (казкі «Сабакі, кошка і мышы», «Сабачыя паперы» ды інш.). Такое развіццё падзеяў вельмі характэрнае для міфалагічнага мыслення, а менавіта ад пачаткова ідэальнага стану да за няпаду, ад «Космасу» да «Хаосу». Параўноўваецца псаванне чортам ідэальнай створанай Богам зямлі ў касмаганічных паданнях; страту людзьмі іх ста туса насельнікаў выраю; утварэнне дзікіх звяроў з свойскай жывёлы або нават з людзей і да т. п. Вядомы з казачнага эпасу і такі персанаж, як мышыны цар, які меў залатыя лапы і вушы. Па некаторых паверях звалі мышынага цара або караля Паднор




Крыніца: Міфалогія беларусаў: энцыкладпедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011.

Report Page