ГЕРМАН

ГЕРМАН

Атаесамленьне / Atajesamleńnie

імя, якім на Палессі называюць “хвігуру” вялікіх памераў, якую рабілі з дрэва і вешалі на яе ручнікі. Звычайна абрад праводзіўся дзеля выклікання дажджу.

Выяву германа параўноўваюць са старажытна – славянскімі паганскімі ідаламі. На жаль, беларускі абрад амаль не апісаны. Шматлікія паралелі палескаму герману існуюць у паўднёваславянскіх рэгіёнах.

пазычана belsat.eu


У паўднёваславянскай міфалогіі персанаж, які ўвасабляе ўрадлівасць. Падчас балгарскага абраду выклікання дажджу ўяўляецца глінянай лялькай з падкрэсленымі мужчынскімі прыкметамі.

Лялькі Ларысы Мятлеўскай, Sputnik


У загаворах гаворыцца, што Герман памёр ад засухі (ці дажджу): жанчыны хаваюць яго ў сухой зямлі (звычайна на пяшчаным беразе ракі), пасля чаго павінен пайсці пладаносны дождж. (Славянская міталёгія).


Крыніца: Міфалогія беларусаў: энцыкладпедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011.

http://wawkalaki.ucoz.ru/index/german/0-529

Report Page