Галина

Галина


У Галiны зноў загарэлiся шчокi. Яна баялася гэтых паходаў мужа i суседкi з вудамi да ракi, дзе густыя лугавыя зараснiкi, хоць яны яшчэ нiколi не заставалiся там адзiн на адзiн, з iмi заўсёды iшлi або Вiця, або Наташа, або Iра, цi часцей усе трое. Сама яна знарок не хадзiла, каб не падумалi, што не давярае цi пiльнуе. Не, ёй вельмi i шчыра хацелася быць такой, як муж, - ён ва ўсiм верыць ёй, як Шыковiч, абыякавы да таго, куды i з кiм iдзе яго жонка, як Валянцiна. Хочацца... Але яна не можа. Яна пакутуе. I, магчыма, не столькi ад самой рэўнасцi, колькi ад сораму за яе i за сябе, што яна вось такая - не як другiя. Але каб ён быў не такi, яе Антон. Можа, тысячны раз яна палюбавалася яго асiлкавай постаццю, што ўся iмкнецца ў неба за галубамi, яго дужымi голымi рукамi, шырокiм i мужным тварам, валасамi каштанавага колеру... Яна не ведае больш прыгожых валасоў. Дурнi тыя, хто кажа, што доктар Яраш трохi рудаваты. Каб яны прыгледзелiся блiжэй, каб маглi пагладзiць гэтыя мяккiя валасы, пачуць, як яны пахнуць, прытулiць гэтую разумную галаву да грудзей... Вось так... Яна мысленна абняла мужа. I тут жа адчула пякучы боль ад думкi, што калi-небудзь другая, чужая жанчына абнiмала яго. Закружылася галава.

Report Page