Дз

Дз



Не так ужо многа існуе перыядычных выданняў для дзяцей на роднай мове. Напэўна самым папулярным з іх з'яўляецца часопіс "Вяселка". Распавядзём гісторыю яго з' яўлення.


Яшчэ ў пачатку ХХ ст. у Беларусi не было часопiса для дзяцей.

Першую спробу стварыць яго зрабiла паэтэса Цётка. У 1914 годзе яна пачала выдаваць «Лучынку», у якой свае творы друкавалi Янка Купала, Якуб Колас, Змiтрок Бядуля, Канстанцыя Буйло, Цiшка Гартны.

Часопiс праiснаваў нядоўга, выйшла ўсяго шэсць нумароў. У першыя гады Савецкай улады стаў выходзiць часопiс «Зоркi» пад рэдакцыяй Змiтрака Бядулi. Але ў той цяжкi час у краiне не хапала паперы, i часопiс мусiў спынiць сваё iснаванне на дзясятым нумары.

Толькi ў красавіку 1957 года да самых маленькiх прыйшла «Вясёлка». Усе вядомыя пiсьменнiкi нашай краiны за гэты час пабывалi на яе старонках. Кожны лiчыць сваiм пачэсным абавязкам напiсаць твор для дзяцей, выказаць iм свае найлепшыя пачуццi, укласцi часцiнку сваёй душы ў наш агульны клопат аб дзецях, аб будучынi нашага народа.

Высокую планку творчасцi «Вясёлка» ўзяла з першых крокаў. Яе вiтаў сам Янка Маўр: Дарагiя маленькiя сябры! Вось i да вас прыйшоў новы часопiс. Знаёмцеся з iм, чытайце i перачытвайце, сябруйце з iм – i вы ўбачыце, што ён можа быць вашым добрым, цiкавым i вясёлым таварышам. Калi вы з iм пасябруеце, то неўзабаве адчуеце, што вам лягчэй стала вучыцца. А як зацiкавiцеся яшчэ другiмi кнiгамi, дык пяцёркi так i пасыплюцца ў вашы сумкi. Гэта я добра ведаю сам па сабе. Янка Маўр.)












Report Page