ааа

ааа


Сябры, мы з нецярпеннем чакалі гэтага моманту і нарэшце ён надышоў: прадстаўляем вам білетную праграму-2020!

Новы сезон пройдзе без шкоды экалогіі: мы адмовіліся ад класічных пластыкавых абанементаў на карысць картак з натуральнай драўніны, якія затым можна цалкам перапрацаваць. Экалагічныя абанементы маюць два ўзроўні:

«Класічны» – для тых, хто плануе наведаць большую частку матчаў і прыстойна зэканоміць. Кошт: 40 рублёў (35 руб — пры наяўнасці леташняга абанемента, 30 руб — абанементаў двух апошніх сезонаў).

«Імянны» – для заўзятараў, якія жадаюць падтрымаць каманду матэрыяльна. Уладальнікі атрымаюць цікавы бонус: футбаліст каманды (на выбар) уласнаручна «выпаліць» на абанеменце свой аўтограф, а клуб бескантактна даставіць запаветную картку пакупніку. Кошт: 80 рублёў.

Кожны ўладальнік абанемента атрымае яго электронную версію і зможа праходзіць на матчы з дапамогай смартфона.

Квіткі на матчы новага сезона мы будзем друкаваць на другасна перапрацаванай крафтавай паперы. Кошт квітка ў параўнанні з мінулым годам знізіўся: 4 руб у касе і 3,5 руб – праз інтэрнэт.

З клопатам пра экалогію клуб падышоў да вырабу атрыбутыкі і сувенірнай прадукцыі. У хуткім часе ў фан-шопе з'явяцца драўляныя значкі, клубныя шалікі і кашулі з натуральнага ільну, эка-шоперы, бутэлечкі для вады.

        Падтрымай каманду – падтрымай экалогію!


Report Page