3 яскравыя прыклады нашых людзей на YouTube

3 яскравыя прыклады нашых людзей на YouTube

@malinauski

Многія актыўныя карыстальнікі YouTube з Беларусі не падазраюць, колькі таленавітых іх суайчыннікаў прысутнічае на гэтай платформе. Таму трымайце падборку самых адметных беларускіх ютубераў.


Valery Yaskevich — Лера Яскевіч

Безумоўна таленавітая дзеўчына, якія робіць кавэры на разнастайныя замежныя песні. Часам, трапляюць і беларускія. Хіба адзіны ютубер, дзякуючы якому, беларускія песні збіраюць сотні тысячаў праглядаў (калі не лічыць ютуб-каналы гуртоў).

169K праглядаў пад беларускім кавэрам на Паліну Рэспубліку

У красавіку Лера сумесна з Пятром Клюевым (ЛСП) запісала шыкоўны беларускі кавэр на песню David Bowie – Space Oddity на даху офіса Velcom. Актыўна вядзе Instagram.


Genderfluid Helisexual — Гендэрфлюідны Вертасэксуал

За стырном ютуб-гэлікоптэра сядзіць менскі хлопец Андрэй Сікорскі. Асноўная тэма канала — жарты і кпіны з фемінстак, якія апанавалі пост-савецкую інфапрастору сёння. Таксама на канале трапляюць настальгічныя агляды на старыя гульні і кансолі. Не абыходзіцца і без беларускіх тэмаў: адно відэа як раз прысвечана скандалу вакол брэнда бялізны Mark Formelle.

Сабж

Сам Андрэй з'яўялецца аматарм Лідскага піва, і паслядоўна форсіць мемы пра беларускае пладова-выгаднае віно палепшанай якасці. Раю падпісацца на ягоны канал, каб не прапускаць душэўныя стрымы, бо некаторы кантэнт можа быць выдалены за «непаліткарэктнасць». Таксама актыўна вядзе паблос у ВК і канал ў Тэлеграм.


Batushka ответит — Бацюшка адкажа

Святар БПЦ абмяркоўвае анімэ? Так, гэта рэчаіснасць! Канал маладога гіерарха з Менска Аляксандра Кухты апісвае хрысціянскі светапогляд на штодзённыя рэчы і навіны. Пасля прагляду ягоных відосаў у вас не застанецца праблемаў размежаваць веру і забабоны, якія часам з ёй звязваюць.

БЧБ-літары. Супадзенне?

Пакаіцца, ці проста паўдзельнічаць я халіварах можна ў ягоным пабліку на ВК.


Чым больш беларусы будуць глядзець сваіх ютубераў, даваць ім фідбэк, задаваць пытанні і фармаваць іхнюю абвестку дня — тым больш беларускія каналы будуць ухіляцца ў беларускія рэаліі. Ці знойдуць нашыя блогеры аўдыторыю сярод беларусаў залежыць ад нас.


Калі табе было цікава прачытаць маё меркаванне, і табе ёсць што дадаць — напішы мне



Report Page