Прачытанае ў маі-2018

Прачытанае ў маі-2018

t.me/bellitra

Караценька пра прачытанае беларускае і беларускамоўнае за май (размяшчэнне ў спісе ў парадку чытання).

У назвах кніг актыўныя спасылкі на мае водгукі.

1.Пентці Xaанпяя «Боты дзевяці салдат» (пераклад з фінскай мовы Якуба Лапаткі), 3/5.

Нетыповая кніга пра вайну ад фінскага пісьменніка, апісаная праз падарожжа пары ботаў, якія пераходзяць ад салдата да салдата.


2.Валеры Гапееў “Мая мілая ведзьма” ("Мастацкая літаратура", 2017 г.), 5/5.

Сёлета Валеры Гапееў атрымаў Прэмію Цёткі за лепшы твор для дзяцей і падлеткаў, і гэтая кніга сапраўды таго вартая. Гісторыя пра сучасных 10-класнікаў, якія часам вымушаныя вырашаць зусім не дзіцячыя праблемы.


3.Антон Кулон “Сіняя кніга беларускага алкаголіка ПЛЮС” ("Галіяфы", 2018 г.), 4,5/5.

Споведзь чалавека, які пасля доўгіх гадоў змагання здолеў перамагчы залежнасць. Варта чытаць нават тым, хто не мае падобнай праблемы.


4.Ніна Лістота “Каханні” ("Кнігазбор", 2017 г.), 3/5.

Аўтар сабрала 20 сапраўдных гісторый кахання, перарабіла іх, скараціла і сабрала ў невялічкую кніжачку. Атрымалася трохі каша.

Report Page