Моўны склад беларускага тэлеграму.

Моўны склад беларускага тэлеграму.

cblnq

Мы ўзялі сьпіс з 123 публічных каналаў, для таго, каб высьветліць іх моўны склад. Аднак ў выніковую табліцу не патрапілі каналы, кантэнт якіх складаецца з рэпостаў запісаў іншых каналаў і кроспосьцінга з іншых сацыяльных сетак. Такім чынам засталося 86 каналаў, у якіх мы прааналізавалі 10 апошніх публікацый і некалькі старых допісаў выбарачна.

*з усёй выбаркі каналаў, толькі адзін выкарыстоўвае абедзьве мовы ў кожнай публікацыі.

Таксама варта адзначыць, што найбуйнейшыя каналы, выкарыстоўваюць пераважна расейскую мову, беларуская там сустракаецца толькі ў мемах і рэпостах з іншах крыніц.

Што тычыцца кантэнту, то крыху больш за палову каналаў (53,5%) маюць забаўляльны зьмест, 33.7% - інфармацыйныя каналы. Сюды трапілі каналы з анонсамі падзей, каналы СМІ і спасылкамі на навіны.

Варта адзначыць, што палітычны кантэнт ў рознай ступені сустракаецца ў большасьці каналаў з забаўляльным характарам. Тыя каналы, у якіх суадносіны забаўляльнага і палітычнага кантэнту прыкладна аднолькавыя, мы вынесьлі ў асобную групу (4,7%). Катэгорыя "палітычны" утрымлівае каналы палітыкаў і розных рухаў (8,1%).

Таксма мы прааналізавалі мову стасункаў у суполках. Для гэтага мы вызначалі мову паведамленьняў апошніх трох дзён ад, сама менш, 4 удзельнікаў.

Мова стасункаў у суполках.

У катэгорыю "пераважна расейская" трапілі суполкі, дзе 1-5 удзельнікаў цягам апошняга часу пісаді паведамленьні на беларускай мове. Звычайна гэта адзін карыстальнік на суполку. Катэгорыя "пераважна беларуская" адсутнічае, то бок ні ў адной суполцы не набралося больш за 5 чалавек, якія б пісалі па-беларуску. Толькі 2 з 33 суполак трапілі ў катэгорыю "толькі беларуская". Пры гэтым мова рэпостаў не ўлічвалася.

Дзякуй за ўвагу. Карыстайцеся беларускай мовай! И пашырайце гэты артыкул сярод сваіх сяброў.

А таксама падпісвайцеся на наш навукова-папулярны тэлеграм-канал на беларускай мове. :)


Report Page