КАСТАМАХІ

КАСТАМАХІ

Атаесамленьне / Atajesamleńnie
па беларускім фальклёры згнілыя да касцей нябожчыкі, якія ўcтаюць з магілаў. Малюнак Яўгена Кот

Згодна з павер'ямі Ўсходняга Палесься,  кастамахі  — гэта нябожчыкі, ўжо згнілыя да касцей, якія ўcтаюць з магілаў і страшаць людзей, праязджаючых вакол.

Памерлыя, стаўшы ўжо шкілетамі (кастамахі), часам страшаць людзей, што праязджаюць уначы каля могілак; коні, адступаючы назад з храпам, ламаюць аглоблі і іншыя часткі воза, калечацца самі і людзей калечаць або панясуць і заблукаюць. Пазбегнуць гэтага можна, перакруціўшы на шворане пярэднюю вось так, каб колы памянялі свое месцы — правае заняло месца левага і наадварот; таксама і аглоблі павінны быць адпаведна перастаўленыя. Кожны, хто ўжо сутыкнуўся з гэткай праблемай, робіць такое загадзя, калі мяркуе ехаць паўз могілак.

Часлаў Пяткевіч "Духоўная культура Рэчыцкага Палесся" (963: с.325)


Крыніца: http://www.bestiary.us/kostomahi/by

Report Page