Адам Глобус “Казкі пра дарослых” (Логвінаў, 2013 г.), 3/5.

Адам Глобус “Казкі пра дарослых” (Логвінаў, 2013 г.), 3/5.

@t.me/bellitra

Чарговая кніга “казак” ад Адама Глобуса праходзіць, не пакідаючы пасля сябе ў душы абсалютна нічога. Маленечкая кніжачка памерам з дзіцячую далоньку, каля сотні казак, маленькіх сюжэцікаў. Але мяне такая творчасць Глобуса даўно ўжо не торкае.

Глобус і эротыка. Словы, якія ідуць побач, судакранаюцца, пераплятаюцца і робяць мастацтва, як выяўленчае, так і мастацтва слова. Знаўцы творчасці Глобуса не адводзяць сарамліва вочы, калі бачаць яго карціны з аголенымі целамі. Яны сутаргава не загортваюць кнігу, прачытаўшы там чарговую сексуальную сцэну. Але мне надакучыла гэта чытаць старонцы на 30-й, можа нават раней. Муж, які застае жонку з каханкам, жанчына, у якой тры мужчыны. Казкі сапраўды для дарослых, але не надта цікавыя.



Report Page