500 $

500 $

cryptobelarusik

Натхніўшыся прыкладамі ўсякіх там 10$ Бафета і яму падобных, вырашылі зрабіць праэкт такога напрамку з мясцовым каларытам.

Сутнасць эксперымента ў наступным. Будучы прыхільнікамі блокчэйн і крыпта індустрыі, маючы які-неякі досвед і жадаючы паказаць перспектыўнасць гэтай галіны развіцця эканомікі, мы інвестуем 500$(“святую для кожнага беларуса суму”) у крыпту і паглядзім на адлегласці ў мінімум паўгода, ці зможа гэта прынесці прыбытак.

Тэхналагічна гэта будзе выглядаць прыкладна так: бярэм 500$, заводзім на біржу, улічваем усе камісіі і зборы. Сумесна з чытачамі абіраем некалькі валют, купляем, сядзім і чакаем. Адсочваем змены кошту нашага портфеля на публічным акаунце на https://www.cryptocompare.com/.

Сумесна з падпісчыкамі абралі наступны, сярэднерызыковы на нашу думку, склад партфеля: 20% біток, 30-35% - правераныя альты з топ10, 30-35% - іншыя перспектыўныя манеты, працэнтаў 10 аставім у фіаце на ўсякі выпадак. Раз-два на месяц балансуем склад нашых вылют, калі ёсць такая патрэба. 

На сённешні момант партфель ужо амаль сфарміраваны. Паглядзець у рыжыме рэальнага часу склад, прыбытак/страту па кожнай манетцы і па ўсёй сумме адразу можна вось тут:https://www.cryptocompare.com/portfolio-public/?id=379306

У працэсе абмеркавання з падпісчыкамі да нашага праекта далучылася БелГазета. Фінансавым і інфармацыйным партнёрам гэтага эксперымента стаў яе эканамічны аглядальнік Дзяніс Лаўнікевіч(які акрамя таго яшчэ і стваральнік першай беларускай крыпты - Талера(TLR)). Таму пра нышыя 500$ можна пачыць і ў іх на сайце. Вось тут першы артыкул:

http://www.belgazeta.by/ru/1143/economics/36926/

Для олдскульшчыкаў, як мы напрыклад, ёсць яшчэ і папяровая версія, выходзіць па аўторках. Купіць можна ў шапіках Белсаюздруку.

Ну вось якта так. Калі ёсць заўвагі ці прапановы - каліласка ў каменты.

Report Page