12

12

.

J.Astrametsky

Халодным чэрвеньскім днём у бок невялічкай вескі накіроўваліся важкія цемна-шэрыя хмары. Некаторыя былі вельмі вялізныя, а другія зусім наадварот:шпаркія і маленькія. Гэта ўсё прыемна для агароду, бо кожны дзень цяжка ўсе гэта паліваць, тым больш, што ў асноўным тут засталіся старыя. Былі канешне і маладзейшыя, нават зусім шкаляры, але ж усе роўна цяжка.


Разам з хмарамі надыйшоў халодны вецер. Закалыхаў маладыя бярозкі, што раслі недалёка ад старой дарогі. Старыя сосны павольна качаліся пад ім. Потым пачаў свістаць каля вакенцаў...


Нехта пагрукаў у велізарныя старыя драўляныя дзверы:


—А Яська выйдзе сёння на вуліцу?


—Мо і выйдзе, толькі працу сваю зробіць, бо сарай шчэ не прыбіраў ніхто, а чэрці гэтыя там так насерлі, што нага нават праваліваецца


—Добра, вы тады яму перадайце, што Колька Аўдзееўскі яго зваў


—Канешне, давай, бывай малы


—Да пабачэння–вымавіў хлопец і падцягнуў штаны, якія заліваліся з яго


У хаце было ціха, толькі нехта даволі гучна сёрбаў суп велізарнай лыжкай. У пакой зайшоў дзед і перадаў пасланне Колькі


—Толькі адразу пойдзеш пачысціць за пачварамі тымі, бо падлы насерлі там


Малы моўчкі кіўнуў галавой, хутка апрануў падраныя на дупе штаны, адшукаў у шуфлядцы два розныя наскі, начапіў нейкую вялікую куртку і выйшаў да месца сваёй працы. Там сустрэў і Кольку


—Здароў, патлаты, як справы?


—Да па рознаму і сам ты патлаты. Проста ў мяне валасы трошку даўжэйшыя за тваі! 


—Ладна, пагодзь, зараз усе тут прыбяру


—Да паспееш, глядзі што есць!


Хлапчукі зайшлі ў сарай, Колька выцягнуў з кармана папіроскі і некалькі запалак


—Глядзі, у бацькі троху спёр!


—Здурэў?! Тут жа салома, як палыхне ўсё, будзем потым смажаныя нібы парсюк на каляды. Я аднойчы бычыў, як дзед гэта робіць, ён жа на саломе з яго шкуру спальваў! Там полымя такое было! Не,

Report Page