***

***

Dzmitranok

***

Яны жылі зусім побач: ён на 457-ай, яна на 458-ай. Дзе вялікае месца, шчыльныя натоўпы і лёгка можна пражыць увесь свой век і не сустрэцца, не зачапіцца вачыма з тым адзіным з кім трэба. Асабліва, калі гэта не горад Вялікага яблыка з мільярдам маршрутаў магчымых сустрэчаў, а ты і яна ёсць словы заціснутыя на старонках Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы, выдання 1980 году, выдавецтва Беларускай савецкай энцыклапедыі, Мінск.


Ён – Прынц, -а, м. У Заходняй Еўропе – тытул члена каралеўскага дома. // Асоба, якая носіць такі тытул.


Яна – Прынцэса, -ы, ж. Тытул жонкі або дачкі прынца.


А паміж імі шэраг словаў коранем родных ім, але варожых па сутнасці: Прынцып, Прынцыпал, Прынцыповасць і Прынцыпова.


Яны ж проста хацелі быць побач, але Прынцып і кампанія разнеслі прынца з прынцэсай па разныя старонкі аднаго аркуша.


- Дурныя прынцыпы! Усе беды ад іх, – сказаў уласнік усіх 6 тамоў Тлумачальнага слоўніка і загнуў аркуш энцыклапедыі так, што словы Прынцэса і Прынц датыкнуліся.




Report Page